Клубнае закрыццё фестывалю Dach (фотарэпартаж)

dsc_0280

Урачыстае клубнае закрыццё фестывалю «DACH-XI» 14-15 жніўня паспяхова пераняла хібы ды выгоды самога фэсту. Шчодры размах арганізатараў быў ясна заўважны па спісе запрошаных музыкаў. Месца правядзення ж было, як на густ нефармальнай публікі, аж занадта пафасным.

dsc_0307

гурт RITUAL DUB

Магчыма, праз гэта, а можа, праз спецыфічную рэкламную палітыку арганізатараў фэсту, народу было не так шмат. У асноўным – тая ж фестывальная кампанія, самі музыкі, іх сябры ды іншыя нестароннія асобы. А калі шчыра, то само кола выступоўцаў ды іх манера трымацца на сцэне ясна казала: нашае мастацтва – не для масаў. І калі заслужаныя майстры – «Князь Мышкін» ды «Zartipo» не змянілі свайму напрацаванаму стылю, то моладзь у цэлым проста адмовілася ад стылёвасці як такой.

dsc_0341

гурт ВОЛШЕБНАЯ ОДНОКЛЕТОЧНАЯ МУЗЫКА


dsc_0353

гурт ВОЛШЕБНАЯ ОДНОКЛЕТОЧНАЯ МУЗЫКА


Прыемным сюрпрызам стаўся выступ беларускай пост-рокавай каманды blackpaperplanes. Не выходзячы за рамкі, усталяваныя шматлікімі заканадаўцамі ды жывымі класікамі пост-року, нашыя хлопцы сыгралі моцна ды эмацыйна. Адчувалася, што яны – на іншай хвалі, быць можа, чысцейшай ды магутнейшай, чым бясконцыя разбуральныя ды самаразбуральныя эксперыменты.


dsc_0403

гурт BLACKPAPERPLANES


Гурт «Verba» з Расіі таксама пакінуў прыемнае ўражанне і больш за тое – падняў на ногі танцпол. Іх энергічны інструментал быў жывейшым ды больш драйвовым. Гурты прадэманстравалі ўсе прыкметы сучаснага нефарматнага року: хіпстэрскі выгляд, адсутнасць яўнага фронтмэна ды агульная засяроджанасць на самой музыцы, а не на ідэалагічным «мэсэджы».

dsc_0472

гурт VERBA

dsc_0528

гурт VERBA

dsc_0556

гурт VERBA

dsc_0651

гурт VOKAL


на першым фота – Project_May_B

Ваш каментар