У рамках праекта «Дзеці – бацькі – бібліятэка: крокі насустрач» у Берасці пройдзе чарговы «Бацькоўскі дзень».

У рамках праекта «Дзеці – бацькі – бібліятэка: крокі насустрач» у Берасці пройдзе чарговы «Бацькоўскі дзень».

(с)

Мерапрыемства зладзіць 27 лістапада аддзел дзіцячай бібліятэкі Берасця. Будуць абмяркоўвацца пытанні выхавання і развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Удзел возмуць вядучыя псіхолагі і настаўнікі горада над Бугам. Такі дзень ужо стаў традыцыйным, зазначае Ларыса Эдуардаўна Верамчук:

- Робім усе намаганні, каб праводзіць вось такія мерапрыемствы ў першай палове года і другой. У першай, бо ж Вы мусіць ведаеце, што ў траўні мы адзначаем дзень сям’і, і вось тады мы таксама праводзім бацькоўскі дзень. Другі раз у годзе мы праводзім недзе ў лістападзе-снежні, і таксама намагаемся зрабіць мерапрыемства ў гонар такой падзеі як Сусветны дзень дзіця, ён адзначаецца прыкладна 20 снежня.

Арганізатары прызнаюць таксама і свае памылкі, недапрацоўкі ў адсутнасці добрай інфармацыйнай кампаніі, што значна зніжае колькасць удзельнікаў.

Ваш каментар