Скобла і Матафонава на Вялейшчыне і ў Астраўцы

28 ліпеня на Вялейшчыне і ў Астраўцы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” пройдуць творчыя сустрэчы з паэтам Міхасём Скоблам і спявачкай Таццянай Матафонавай. Першы выступ запланаваны а 12-й гадзіне ў Астравецкай раённай бібліятэцы, другі — у 16.45 у летніку “Надзея” на беразе Вялейскага возера. Падчас сустрэчаў будуць зладжаныя конкурсы з адмысловымі прызамі. Далей »

Астравецкія сустрэчы Акуліна і Дранько-Майсюка

13 чэрвеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Астравеччыну, дзе правялі тры літаратурныя сустрэчы: у аздараўленчым лагеры “Ластаўка”, на памежнай заставе “Лоша” і ў Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Далей »

Хопіць сядзець у Мінску! Маштабная вандроўка 21 траўня

Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” запрашае вас у падарожжа па маршруту Мінск – Гудагай – Астравец – Варняны – Варона – Быстрыца – Тракенікі – Кемелішкі – Міхалішкі – Гервяты – Мінск. Акрамя гэтага, вы атрымаеце цудоўную магчымасць пабачыць астравецкія краявіды, што ўжо ўвабраліся ў летнія колеры, дзіўнай прыгажосці касцёл Святой Тройцы ў Гервятах – памерам з 18-павярховы дом і з 12-цю статуямі апосталаў абапал, а таксама – пагранічную заставу “Гудагай”, дзе нас па-сяброўску сустрэнуць памежнікі і ў гонар набліжэння свайго прафесійнага свята пакажуць нават тое, што зазвычай недасягальнае для звычайных турыстаў – умовы сваёй адказнай працы і памежную паласу. Інфармацыйнае суправаджэнне – Аляксей Фралоў. Выезд – 21 траўня 2011 г. (субота) у 7:30 раніцы. Запіс па тэлефоне +375 29 7550370 (Зміцер) +375 29 5043114 (Таццяна) Далей »

Апошнія месцы ў вандроўку па Нарачанскім краі 7–9 траўня

Магілёўскае Таварыства беларускай мовы 7–9 траўня 2010 г. (субота–панядзелак) ладзіць вандроўку “Па Нарачанскім краі”. Засталося некалькі вольных месцаў. Падчас падарожжа на камфартабельным аўтобусе мы наведаем Крэўскі замак, старажытную Смаргонь, унікальныя храмы ў Камаях, Солах і Гервятах і шэраг помнікаў архітэктуры і іншых найцікавейшых мясцін Нарачаншчыны. Мы пабудзем і ў мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю Францішка Багушэвіча і Міхаіла Клеафаса Агінскага, а таксама пабачым непаўторныя краявіды азёраў Нарач, Свір і ракі Вілія. Прыкладны маршрут: Магілёў – Мінск – Крэва – Наваспаск – Залессе – Смаргонь – Жадзішкі – Свір – Засвір – Шаметава – Лынтупы – Камаі – Нарач – Міхалішкі – Быстрыца – Варняны – Астравец – Гервяты – Солы – Жупраны – Мінск – Магілёў. Вас чакаюць: • змястоўныя экскурсіі; • добрая і шчырая кампанія; • беларускамоўнае асяроддзе; • палаткавы лагер на беразе возера ці рачулкі; • трохразовае харчаванне ў паходнай кухні; • смачныя гарбата і крупнік увечары. Выезд 7 траўня, субота: з Магілёва – Палац культуры вобласці (былы ДК “Хімвалакно”) – 7.00; з Мінска – станцыя метро “Магілёўская” (з боку ўезду ў Мінск) – пасля 10.00. Што ўзяць з сабой у вандроўку: 1. пашпарт; 2. ёмістасць для вады (пляшка, бутэлька), кубак, талерку і лыжку; 3. сурвэткі, ножык; 4. ліхтарык; 5. нажніцы, ніткі з іголкай; 6. зменны абутак і адзежу, парасон; 7. галаўны ўбор і сукенку (жанчынам) для наведвання храмаў; 8. ручнік і купальны гарнітур, мыла, зубную пасту і шчотку. Кантактныя тэлефоны: Алег – 388-35-61 (Velcom); 245-64-52 (МТС). Далей »

Бартосік і Арлоў у Астраўцы і Рымдзюнах

12 сакавіка Уладзімір Арлоў і Зміцер Бартосік з’ездзілі на беларуска-літоўскае памежжа і правялі творчыя сустрэчы ў Рымдзюнскай літоўскай СШ і першай школе Астраўца. Сустрэча ў Астраўцы сабрала ўвесь актыў школы, а ў Рымдзюнах — амаль усіх вучняў і настаўнікаў. Імпрэзы прайшлі ў добрай разняволенай атмасферы, з цікавымі пытаннямі вучняў і настаўнікаў, конкурсамі і прызамі ад гасцей. Аўтары найлепшых пытанняў гасцям атрымалі ў падарунак аудыёкнігі Уладзіміра Арлова і памятныя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а госці памежжа — прыемныя ўражанні ад актыўнай аўдыторыі і гасціннасці школаў. Далей »

Вясна, Каханне, Гудагай…

1 сакавіка ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк наведалі Астравеччыну, дзе зладзілі дзве творчыя сустрэчы: у Гудагайскай СШ і Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. “Апошнюю па дарозе ў Вільню чыгуначную станцыю Гудагай мы праязджалі безліч разоў, а вось з творчым візітам на радзіму слыннага навукоўца Адама Мальдзіса трапілі ўпершыню. Першы вясновы дзень, надзіва цёплы і сонечны, паспрыяў гэткаму ж настрою падчас сустрэчы ў Гудагайскай СШ. І вучні, і настаўнікі з цікавасцю слухалі нашы вершы, спявалі песні, актыўна ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне. Пасля сустрэчы ў памятным альбоме школьнага музея мы пакінулі вясёлы паэтычны экспромт: Будзе доўга сніцца пагранічны рай, мытная сталіца – родны Гудагай! На сустрэчу ў Цэнтральную раённую бібліятэку Астраўца сабраліся супрацоўнікі сельскіх бібліятэк Астравеччыны а таксама сябры літаратурнага клуба пры газеце “Астравецкая праўда”. Пераважная большасць аўдыторыі была жаночая, таму асноўнай тэмай сустрэчы стала тэма кахання”, – падзяліліся ўражаннямі ад вандроўкі выступоўцы. Па добрай традыцыі імпрэзаў “Будзьма беларусамі!”, паміж прысутнымі былі праведзеныя конкурсы з памятнымі прызамі. Далей »

Апошнія зімовыя гастролі Э. Акуліна і Л. Дранько-Майсюка. І першыя вясновыя

У межах агульнанацыянальнай кампаніі "Будзьма беларусамі!" адбудуцца чарговыя выступы з удзелам Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна. 25 лютага творчы дуэт зробіць апошні зімовы "марш-кідок" на Пухаўшчыну: 11.00. Сустрэча з настаўнікамі і вучнямі СШ вёскі Светлы Бор. 13.30. Сустрэча з настаўнікамі і вучнямі СШ вёскі Турын. 16.20. Сустрэча ў Абласным медыцынскім дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры г. Мар'іна Горка. 1 сакавіка паэтаў чакаюць у Астраўцы: 12.00. Сустрэча з навучэнцамі Астравецкай гімназіі. 14.00. Сустрэча з супрацоўнікамі і чытачамі Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Падчас выступаў вы зможаце пазнаёміцца з вершамі творцаў, задаць пытанні, паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Далей »

На месцы будучай АЭС археолагі знайшлі медальён з Маці Божай і тры грошы

На месцы будаўніцтва першай беларускай АЭС археолагі знайшлі каталіцкі медальён з Маці Божай Чэнстахоўскай, 3 грошы, а таксама кафлю і кераміку XVII-XVIII стагоддзя. Пра гэта Еўрарадыё распавяла ўдзельніца экспедыцыі Зоя Харытановіч. Далей »

На месцы будаўніцтва АЭС знойдзены фрагменты сярэднявечнай керамікі

Археолагі распачалі даследаванне пляцоўкі для будаўніцтва першай беларускай АЭС. Па словах намесніка аддзялення археалогіі першабытнага грамадства пры Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Вадзіма Лакізы істотных гісторыка-культурных каштоўнасцяў пакуль не знойдзена. Тэкст цалкам. Далей »

«Open-air» Вольгі Акуліч

Спявачка-бард Вольга Акуліч выступіла 16 траўня з канцэртам у вёсцы Міхалішкі Астравецкага раёну ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Канцэрт ладзіўся на свежым паветры і доўжыўся каля 40 хвілінаў. Далей »

Старонка 1 з 212