Літаратурны дзень у Баранавічах 6 красавіка. Поспех Беларускага Слова

6 красавіка пісьменнікі Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Баранавічы, дзе правялі тры літаратурныя сустрэчы: на філфаку БДУ, у СШ №21 і Польскім доме. Імпрэзы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і сабралі агулам больш за пяцьсот чалавек. Пасля паездкі выступоўцы падзяліліся ўражаннямі з сайтам www.budzma.org: “Дзень, пражыты намі ў Баранавічах, прайшоў па-вясноваму ярка і запамінальна. Як заўсёды цёпла і сонечна прайшла сустрэча са студэнтамі-філолагамі Баранавіцкага ўніверсітэта. Было вельмі прыемна, што, нягледзячы на тое, што апошні раз мы выступалі тут аж чатыры гады таму, нас да гэтага часу памятаюць і любяць. З велізарным поспехам прайшлі міні-прэзентацыі трэцяга нумару часопіса “Верасень” і пяцідзясятага, юбілейнага нумару часопіса “Дзеяслоў”. На сустрэчу ў сярэднюю школу №21 былі запрошаныя старшакласнікі з некалькіх навучальных установаў горада. Яна запомнілася інтэрактыўнасцю і дынамізмам. Школьнікі з задавальненнем адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, паўтаралі вясёлыя паэтычныя радкі, спявалі. У Польскім доме сабралася творчая эліта Баранавічаў. Таму й размова пайшла ў больш сур’ёзным рэчышчы. Прысутных востра хвалявала праблема выжывання беларускай мовы і літаратуры, лёс нацыянальнай культуры і беларускай нацыі. Сваім выступам мы пастараліся пераканаць прысутных у тым, што не ўсё так трагічна, як здаецца на першы погляд і што мы абавязкова пабачым “залацісты, ясны дзень” Беларусі, калі будзем не проста чакаць яго, а набліжаць усімі магчымымі сродкамі, у тым ліку і такімі вось літаратурнымі імпрэзамі”. Сапраўдны дзень беларускай літаратуры і паэзіі ў Баранавічах быў як след падтрыманы шматлікімі прыемнымі памятнымі падарункамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” для самых актыўных гасцей сустрэчаў. Далей »

Пятровіч, Акулін і Дранько-Майсюк у Баранавічах 6 красавіка

У межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» 6 красавіка пісьменнікі Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведаюць Баранавічы, дзе правядуць тры літаратурныя сустрэчы: 11.00. Філфак Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Паркавая, 62); 15.30. Баранавіцкая СШ №21. 17.30. Польскі клуб Барыс Пятровіч — празаік, працаваў у абласным і рэспубліканскім друку. З 1990 — адказны сакратар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 2002 — галоўны рэдактар літаратурнага часопіса «Дзеяслоў». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1993). Аўтар кніг прозы «Ловы» (1992), «Сон між пачвар», «Шчасце быць», «Жыць не страшна: фрэскі» (2008). Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Аўтар кніг паэзіі “Лес дзённага асвятлення”, “Пяшчота ліўня”, “Крыло анёла”, “Радно”, "Непрычалены човен", галоўны рэдактар часопіса “Верасень”. Леанід Дранько-Майсюк — паэт, з 1982 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР (з 1984). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990), драматычнай містэрыі “На Каляды” і інш. Далей »

Вялікае княства Баранавіцкае

Напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, які ўвесь свет адзначыў 18 красавіка, карэспандэнт «IP» павандраваў па гістарычных месцах Баранавіцкага раёна і праверыў, у якім стане знаходзіцца сёння наша спадчына. Тэкст цалкам. Далей »

Крылатыя сімвалы Баранавіч да Міжнароднага дня птушак

У Беларусі наўрад ці знойдзецца больш насычаны ўвекаванымі птушынымі вобразамі горад, чым Баранавічы. Магчыма, у астатніх краінах таксама. Адкуль у нас такое трапяткое пачуццё да птушак? Далей »

Старонка 1 з 41234