Будзьма з Браславам

У адным з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі — Браславе — фінішавала міжнароднае аўтамабільнае ралі «Славянскі кубак-2011», якое з’яўляецца адначасова трэцім этапам адкрытага чэмпіянату Расіі і другім этапам беларускай серыі «Braslav Rally Challenge». Пераможцамі аўтаспаборніцтва стаў расійскі экіпаж Дзмітрыя Тагірава і Ганны Завяршынскай. Далей »

Босае Сонца, Drum Ecstasy і Рэха на закрыцці міжнароднага раллі ў Браславе

20-21 траўня 2011 ў Браславе, Віцебская вобласць, праходзіць чарговае міжнароднае раллі “Славянскі кубак-2011” – лепшая гонка сезона. 2 дні напружанай барацьбы і 132 кіламетры на касмічных хуткасцях – усё гэта ў адным з прыгажэйшых куткоў Беларусі! Канцэрт-падарунак пераможцам раллі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца на закрыцці аўта-спартыўнага спаборніцтва ў парку Леснічоўка, у суботу, 21 траўня. У святочнай імпрэзе возьмуць удзел гурты “Босае Сонца ”, “Рэха” і “Drum Ecstasy”! Запрашаюцца аматары беларускага стылю і драйву, шчыраці, пазітыву і моцнага гуку! Пачатак канцэрту – у 16.00 Далей »

Падарожжа ў Браслаўскі край 28 траўня

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа ”Браслаўскі край” у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” 28 траўня 2011 г. У праграме: Іказнь – касцёл Божага цела пач. 20 ст. у неараманскім стылі, псеўдаруская царква Св. Мікалая кан. 19 ст. Слабодка – неараманскі касцёл Сэрца Ісуса пач. 20 ст. Браслаў – замчышча, гістарычная забудова горада, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны перш. чвэрці 19 ст., Успенская царква 70-х гг. 20 ст. Гара Маяк – унікальная відавая кропка Беларусі. Панарама на азёры Струста і Снуды. Урочышча Окменіца – адпачынак на беразе воз. Струста, серавадародная крыніца. Опса – касцёл Св. Яна Хрысціцеля пач. 20 ст. Неараманскі стыль. Відзы – касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі пач. 20 ст. у неагатычным стылі, стараверская Успенская царква пач. 20-х гг. 20 ст., забудова мястэчка, магіла Тамаша Ваўжэцкага. Кантакты: +375 29 111 73 32 +375 17 262 73 43 Падрабязней на http://pomniki.budzma.org/vandrowki/braslawski-kray Далей »

У Браславе пройдзе фестываль сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»

Сёлета мястэчку Браслаў спаўняецца 945 гадоў. Святкаванне адбудзецца 29-30 мая. З гэтай нагоды Браслаўскае музейнае аб’яднанне пры падтрымцы гарадскіх улад ладзіць на Замкавай гары фестываль сярэднявечнай культуры пад назвай «Меч Брачыслава». Тэкст цалкам. Далей »

Дзівосныя рэчы ад майстроў Браслаўшчыны

Саламяныя касцёл, батлейку і млынок, вышываныя карціны і паясы, плеценыя крэслы і кошыкі – гэтыя і іншыя дзівосы можна ўбачыць зараз у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Гэтыя дзівосныя вырабы прапанавалі для выставы удзельнікі Браслаўскага клуба народных майстроў “Ля возера” (кіраўнік – Наталля Парахневіч), які адзначае свой 20-гадовы юбілей. Мэта дзейнасці клуба – адраджэнне, развіццё і ўзбагачэнне народный культурных традыцый. Далей »

Старонка 1 з 212