Кожнаму — свая вяровіца. Камоцкі ў Слабодцы

17 ліпеня ў вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна выступіць бард Алесь Камоцкі. Чарговы выступ творцы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” пройдзе ў касцёле Сэрца Ісуса. Праграма выступу ўключыць як ужо добра вядомыя песні з мінулых альбомаў, так і новы, эксклюзіўны матэрыял з альбома “Вяровіца Алеся Камоцкага” (выдадзены кампаніяй “Вігма”), выязныя выступы ў падтрымку якога распачаліся ўвесну. Усіх прысутных чакаюць памятныя падарункі, цікавыя конкурсы і нязменны добры настрой. Пачатак — 13.00. Далей »

Разам па Браслаўшчыне

28 траўня 2011 адбылася браслаўская вандроўка Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”. Здаецца, што вандроўка адбывалася ў прафесійнае свята памежнікаў, але касцяк вандроўнікаў у падарожжы склалі “акулы” пяра, журналісты, у асноўным з “Настаўніцкай газеты”. Праўда, значная частка складалася з пастаянных прыхільнікаў вандровак. Далей на http://pomniki.budzma.org/news/razam-pa-braslawshchynye Далей »

Падарожжа ў Браслаўскі край 28 траўня

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа ”Браслаўскі край” у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” 28 траўня 2011 г. У праграме: Іказнь – касцёл Божага цела пач. 20 ст. у неараманскім стылі, псеўдаруская царква Св. Мікалая кан. 19 ст. Слабодка – неараманскі касцёл Сэрца Ісуса пач. 20 ст. Браслаў – замчышча, гістарычная забудова горада, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны перш. чвэрці 19 ст., Успенская царква 70-х гг. 20 ст. Гара Маяк – унікальная відавая кропка Беларусі. Панарама на азёры Струста і Снуды. Урочышча Окменіца – адпачынак на беразе воз. Струста, серавадародная крыніца. Опса – касцёл Св. Яна Хрысціцеля пач. 20 ст. Неараманскі стыль. Відзы – касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі пач. 20 ст. у неагатычным стылі, стараверская Успенская царква пач. 20-х гг. 20 ст., забудова мястэчка, магіла Тамаша Ваўжэцкага. Кантакты: +375 29 111 73 32 +375 17 262 73 43 Падрабязней на http://pomniki.budzma.org/vandrowki/braslawski-kray Далей »

Дзівосныя рэчы ад майстроў Браслаўшчыны

Саламяныя касцёл, батлейку і млынок, вышываныя карціны і паясы, плеценыя крэслы і кошыкі – гэтыя і іншыя дзівосы можна ўбачыць зараз у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Гэтыя дзівосныя вырабы прапанавалі для выставы удзельнікі Браслаўскага клуба народных майстроў “Ля возера” (кіраўнік – Наталля Парахневіч), які адзначае свой 20-гадовы юбілей. Мэта дзейнасці клуба – адраджэнне, развіццё і ўзбагачэнне народный культурных традыцый. Далей »