Зміцер Вайцюшкевіч: далей, гучней, часцей

Зміцер Вайцюшкевіч працягвае бурную гастрольную актыўнасць у межах кампаніі "Будзьма беларусамі!". Найбліжэйшым часам чакаюцца чатыры канцэрты артыста. Халоднымі лютаўскімі днямі вакаліста, аўтара музыкі, аранжыроўшчыка і музыкі Змітра Вайцюшкевіча можна будзе ўбачыць і пачуць на сцэнах Зялёнага Бору, Гародні, Лагойску і Бярозаўкі, радзімы аўтара. Былы ўдзельнік гуртоў “Палац” і “Kriwi”, а цяпер лідар і ідэйны натхняльнік “WZ-Orkiestra” выканае як даўнія песні, так і новыя, эксклюзіўныя кампазіцыі. 19 лютага пасёлак Зялёны Бор, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць Дом культуры 19.00 22 лютага Гародня Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1 19.00 Квіткі 10 000 і 15 000 Даведкі: + 375 (152) 74-59-30, + 375 (152) 74-59-27 24 лютага Лагойск, Мінская вобл. Дом Адпачынку састарэлых і інвалідаў 12.00 Уваход вольны 25 лютага Бярозаўка, Дом культуры Гарадзенская вобл., Лідскі р-н., г. Бярозаўка Пачатак – 18.00 Уваход – 4000 Далей »

Урачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай адзначалася ў Бярозаўцы

15 лістапада 2009 г. у бярозаўскім касцёле Маці Божай Міласэрнасці (Докшыцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія) адбылося парафіяльнае свята. Урачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай адзначаецца 16 лістапада, аднак дзеля зручнасці вырашана было перанесці святкаванне на нядзелю. Тэкст цалкам. Далей »

Сустрэчы Дануты Бічэль з жыхарамі Наваградка і Бярозаўкі

У нядзелю, 29 сакавіка, пісьменніца Данута Бічэль правядзе творчыя сустрэчы з жыхарамі Наваградка і Бярозаўкі. Спадарыня Данута прэзентуе таксама кнігу ўспамінаў "Хадзі на мой голас", якая выйшла ў серыі "Гарадзенская бібліятэка". Далей »