Па сапежынскіх уладаннях без дазволу былых гаспадароў

beshankovichy

Чарговае падарожжа, зладжанае Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, адбылося 30 кастрычніка 2011. Без дазволу прадстаўнікоў роду Сапегаў (проста не было часу да іх звяртацца) група прыхільнікаў краязнаўчых падарожжаў праехалася па былых уладаннях гэтага славутага роду Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Далей на http://pomniki.budzma.org/news/pa-sapyezhynskikh-uladannyakh-byez-dazvolu-bylykh-haspadarow Далей »

Арлоў і Бартосік у Бешанковічах

20 ліпеня 2011 года адбыліся дзве сустрэчы з пісьменнікам Уладзімірам Арловым і бардам Змітром Бартосікам. Першая сустрэча адбылася ў Бешанковічах у гасціннай сядзібе вядомага на Віцебшчыне барда Георгія Станкевіча. У сустрэчы ўзялі ўдзел настаўнікі, музейныя супрацоўнікі і студэнты. Уладзімір Арлоў прэзентаваў сваю новую кнігу гістарычнай прозы “Ля Дзікага Поля”. Зміцер Бартосік праспяваў выбраныя песні са свайго будучага альбома. Далей »

Арлоў і Бартосік у Бешанковічах 20 ліпеня

20 ліпеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” у Бешанковічах адбудуцца два выступы гісторыка Уладзіміра Арлова і барда Змітра Бартосіка. Творцы выступяць з праграмай выбраных твораў ды разыграюць колькі конкурсаў з падарункамі ад “Будзьма беларусамі!” Усе падрабязнасці пра сустрэчы – па тэлефоне +375 29 218 47 39. Далей »

“Нацыянальнасць – беларус” можа стаць беларускім бэстсэлерам

“Нацыянальнасць – беларус” можа стаць беларускім бэстсэлерам: каля 100 кніг было прададзена за 4 дні на Віцебшчыне. Каля 150 чалавек прысутнічала на прэзентацыях новага нумару “Arche” з удзелам галоўнага рэдактара часопіса Валера Булгакава і кніжкі “Нацыянальнасць – беларус” Алега Латышонка па шматлікіх месцах Беларусі з 20 па 23 жніўня. Далей »

“Нацыянальнасць – беларус” і “Arche”: разам па Беларусі

Часопіс “ARCHE” і кніга “Нацыянальнасць – беларус” будуць прэзентаваныя ў шэрагу гарадоў Беларусі. Сустрэчы пройдуць з удзелам рэдактара часопіса Валера Булгакава і аўтара кнігі Алега Латышонка. 20 жніўня ў Віцебску будуць прэзентаваныя полацкі нумар часопіса “ARCHE” і кніга “Нацыянальнасць – беларус”.  У імпрэзе возме ўдзел Уладзмір Арлоў. Далей »