11 траўня 2011 г. а 14.00 на гістарычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны (вул. Кірава 119) ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" адбудзецца музычна-гістарычная імпрэза “Хай радасць з вачэй нашых блісне...” Песні філаматаў і філарэтаў”.
У праграме імпрэзы:
- песні, што спявалі віленскія студэнты амаль 200 гадоў таму;
- жывыя галасы А.Міцкевіча, Я.Чачота, Т.Зана, І.Дамейкі і іншых філаматаў з іх лістоў, вершаў і ўспамінаў;
- кранальная гісторыя сяброўства, творчасці, кахання, выгнання і бессмяротнасці;
- актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў;
- прыемныя неспадзяванкі
У той жа дзень некалькі песняў з праекта прагучаць у суправаджэнні Камернага аркестра Гомельскай абласной філармоніі ў канцэрце "Прэм'еры alla classic", які адбудзецца ў залі Палаца Румянцавых і Паскевічаў (пачатак у 19.00, кошт квітка - 20 тыс. руб.).
Шчыра запрашаем!
Дадатковая інфармацыя аб праекце: http://vkontakte.ru/club14600502
Далей »