Тры дні – тры канцэрты Vinsent’a (відэасправаздача)

Івацэвічы - Берасце - Горадня, тры дні - тры канцэрты, такім быў міні-тур Vinsent'a па Заходняй Беларусі, што адбыўся пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!". Каб хоць мінімальна адчуць і патрапіць у жыццё музыкаў, Vinsent з музыкамі падрыхтавалі маленькія справаздачы з кожнага гораду. Далей »

Літаратура – тэрыторыя Свабоды

Уладзімір Арлоў выступіў перад школьнікамі і педагогамі сярэдняй школы № 3 ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці, наведаў Косава і Ружаны, памаліўся разам з івацэвіцкімі грэка-католікамі 22 кастрычніка. Сустрэча ў сярэдняй школе № 3 атрымалася вельмі шчырай. Пісьменнік расказаў пра сябе, вучні і настаўнікі змаглі задаць яму пытанні, набыць кніжку. Дарэчы, на сустрэчы прэзентаваліся тры яго кнігі, сярод якіх і апошняя – кніга вершаў “Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся”. Акрамя таго, многія кнігі Уладзіміра Арлова выйшлі і на дысках у фармаце аўдыёкніг. На сустрэчу пісьменнік прывёз чатыры такія аўдыёкнігі, сярод якіх і славутая “Адкуль наш род” для школьнікаў. Далей »

Івацэвічы пабілі рэкорд па набыцці кніг “Нацыянальнасць – беларус”!

Шэраг прэзентацый правялі галоўны рэдактар часопіса “Arche” Валер Булгакаў і пісьменнік з Беласточчыны Алег Латышонак, аўтар кнігі “Нацыянальнасць – беларус”, па гарадах Брэсцкай вобласці Беларусі на працягу 27–29 верасня. Далей »