Сяброўскае падарожжа і канцэрт “У пошуках ідышу”
17 ліпеня адбудзецца вандроўка па слядах амаль зніклай цывілізацыі — культуры беларускіх габрэяў, роднай мовай якіх стагоддзямі была мова ідыш. Удзельнікі вандроўкі разам з Алесем Астравухам — аўтарам ідыш-беларускага слоўніка і знаўцам габрэйскай культуры — змогуць наведаць класічныя заходнебеларускія мястэчкі: Валожын, Вішнева, Івянец, Ракаў. Далей »