“Літаратурныя Дажынкі – 2011”: першы ўраджай

!lit

13 лістапада ў кавярні мястэчка Крэва прайшлі першыя “Літаратурныя дажынкі”. Ініцыятыва «Твой Фэст», сайт Krevo.by пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” і беларускага ПЭН-Цэнтра падвялі папярэднія вынікі літаратурнага года і зладзілі камерны паэтычна-музычны фэст. Далей »

Апошнія месцы ў вандроўку па Нарачанскім краі 7–9 траўня

Магілёўскае Таварыства беларускай мовы 7–9 траўня 2010 г. (субота–панядзелак) ладзіць вандроўку “Па Нарачанскім краі”. Засталося некалькі вольных месцаў. Падчас падарожжа на камфартабельным аўтобусе мы наведаем Крэўскі замак, старажытную Смаргонь, унікальныя храмы ў Камаях, Солах і Гервятах і шэраг помнікаў архітэктуры і іншых найцікавейшых мясцін Нарачаншчыны. Мы пабудзем і ў мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю Францішка Багушэвіча і Міхаіла Клеафаса Агінскага, а таксама пабачым непаўторныя краявіды азёраў Нарач, Свір і ракі Вілія. Прыкладны маршрут: Магілёў – Мінск – Крэва – Наваспаск – Залессе – Смаргонь – Жадзішкі – Свір – Засвір – Шаметава – Лынтупы – Камаі – Нарач – Міхалішкі – Быстрыца – Варняны – Астравец – Гервяты – Солы – Жупраны – Мінск – Магілёў. Вас чакаюць: • змястоўныя экскурсіі; • добрая і шчырая кампанія; • беларускамоўнае асяроддзе; • палаткавы лагер на беразе возера ці рачулкі; • трохразовае харчаванне ў паходнай кухні; • смачныя гарбата і крупнік увечары. Выезд 7 траўня, субота: з Магілёва – Палац культуры вобласці (былы ДК “Хімвалакно”) – 7.00; з Мінска – станцыя метро “Магілёўская” (з боку ўезду ў Мінск) – пасля 10.00. Што ўзяць з сабой у вандроўку: 1. пашпарт; 2. ёмістасць для вады (пляшка, бутэлька), кубак, талерку і лыжку; 3. сурвэткі, ножык; 4. ліхтарык; 5. нажніцы, ніткі з іголкай; 6. зменны абутак і адзежу, парасон; 7. галаўны ўбор і сукенку (жанчынам) для наведвання храмаў; 8. ручнік і купальны гарнітур, мыла, зубную пасту і шчотку. Кантактныя тэлефоны: Алег – 388-35-61 (Velcom); 245-64-52 (МТС). Далей »

Якая турыстычная будучыня ў Крэва?

Інтэрнет-партал KREVO.BY запрашае прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Крэва: праблемы і перспектывы развіцця турыстычнай дзейнасці ў рэгіёне”, прымеркаванай да 625-годдзя з дня падпісання Крэўскай уніі. Далей »

Вандроўка з гуртом «Recha»

Запрашаем у вандроўку па маршруце Залессе–Крэва–Баруны–Гальшаны, якая адбудзецца 1 лістапада з удзелам музыкаў гурта "Recha" пад кіраўніцтвам Андруся Такінданга. Далей »

«Юрава гара-2009″ адбылася

Прафесійныя фотамастакі Беларусі ўзялі ўдзел у фотапленэры "Юрава гара-2009" 2–3 кастрычніка. Мерапрыемства прайшло ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!", асноўная мэтай якой – папулярызацыя беларускай культуры як моднай, сучаснай, перспектыўнай. Далей »

Вандроўка ў Сярэднявечча 27 красавіка

Гэтым разам разам удзельнікі экскурсіі-анімацыі "Вандроўка ў Сярэднявечча" 27 красавіка наведаюць найбольш значныя помнікі архітэктуры ў мястэчках Ракаў, Крэва, Баруны, Гальшаны. Але самым цікавым мае стаць сустрэча з панам Карчэўскім на сядзібе ў Бянюнах! Далей »