Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк на Міншчыне і Лагойшчыне

10 сакавіка Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правядуць дзве творчыя сустрэчы ў Мінскім раёне: 10.30. Міханавіцкая СШ (вул. Савецкая, 8). 12.00. Гатаўская СШ. А 12 сакавіка творчы дуэт наведае Лагойскі раён, дзе правядзе яшчэ дзве паэтычныя імпрэзы: 11-00. Бяларуцкая СШ імя Янкі Купалы; 13-00. Астрошчыцкая СШ. Па добрай традыцыі імпрэзаў “Будзьма беларусамі!”, паміж прысутнымі будуць праведзеныя конкурсы з памятнымі прызамі. Далей »

Паэзія ў гасцях у Гасцілавічах 5 сакавіка

"Мы не бачыліся цэлае каханне..." – пад такім назовам 5 сакавіка пройдзе творчая сустрэча з паэтамі Э. Акуліным і Л.Дранько-Майсюком у Гасцілавіцкай СШ Лагойскага раёна. Пачатак імпрэзы – а 10-й гадзіне. Кампанія “Будзьма беларусамі!” радая бачыць усіх вучняў і настаўнікаў на літаратурнай сустрэчы. Падчас выступу школьнікі змогуць пазнаёміцца з вершамі творцаў, задаць пытанні, паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Далей »