Семінар бібліятэкараў у Лагойску
У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 24 чэрвеня у Лагойску пройдзе семінар бібліятэкараў. Семінар адбудзецца ў Моладзевым Цэнтры культуры. Адрас: Лагойск, вуліца Харчанка, 30. Пачатак: 11.00. Далей »
У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 24 чэрвеня у Лагойску пройдзе семінар бібліятэкараў. Семінар адбудзецца ў Моладзевым Цэнтры культуры. Адрас: Лагойск, вуліца Харчанка, 30. Пачатак: 11.00. Далей »
Бліжэйшыя канцэрты барда Алеся Камоцкага з прэзентацыяй альбома “Вяровіца” пройдуць у Лагойску і Мінску. Імпрэзы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” данясуць да прысутных у Лагойскім моладзевым цэнтры агмень беларускай культуры, а да публікі Інстытута Культуры – адчуванне яе вечнай маладосці на прыкладзе вечна маладога спявака і паэта. 18 траўня Раёны гістарычна-краязнаўчы музей (Цэнтр моладзі) вул. Харчанка, 31 Пачатак – 15.00 23 траўня Мінск, Інстытут культуры Пачатак – 12.30 Далей »
14 траўня ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" беларуская паэтка і бард Таццяна Беланогая ўпершыню ў сваей кар’еры наведала Лагойск. Сваю творчую імпрэзу Таццяна апісала так: “Ёсць мясціны Беларусі, дзе творчы дух паэта знаходзіць гармонію з навакольным асяроддзем і прыродай. Менавіта такой мне падаецца Лагойшчына. Спалучэнне гор і вады робіць гэты куток асабліва прывабным для мяне. Мне вельмі было прыемна спяваць у такіх маляўнічых мясцінах. Дарэчы, шмат пытанняў, якія я задавала на конкурсах, падчас якіх я разыгравала падарункі ад кампаніі “Будзьма”, былі звязаныя з назовамі мясцовых гор. Так, у іх вельмі маляўнічыя назвы, напрыклад Паненская. Выступ адбыўся ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На гэтай сустрэчы прысутнічалі супрацоўнікі цэнтру, дзеці і бацькі шматдзетных сем’яў. Я думаю, што на канцэрце ў такіх месцах кожнае слова ўспрымаецца больш сур’ёзна і адказна. І ведаеце, калі я казала пра адментасць і ўнікальнасць беларусаў, я адчувала, што мяне разумеюць. А гэта, я лічу, самае галоўнае.” Далей »
14 траўня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Таццяна Беланогая, беларуская паэтка і бард, выступіць у Лагойску. Выступ адбудзецца ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Будуць выкананыя песні з новага альбому “Ніткі” і шэраг песень з розных творчых этапаў Таццяны. Таццяна Беланогая з’яўляецца прадстаўніцай сучаснай бардаўскай песні Беларусі. У лірыцы яна звяртае ўвагу на ўнутраны свет чалавека, шукае адказы на вечныя пытанні. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі творчай душы – асноўныя яе творчасці. Таццяна піша музыку і вершы, а таксама выконвае на ўласную музыку вершы такіх выбітных паэтаў, як Максім Багдановіч, Яўгенія Янішчыц, Анатоль Сыс, Данута Бічэль, Чэслаў Мілаш і іншыя. Лагойск, вул. Перамогі, 80 Пачатак – 11.00 Даведкі па тэлефоне +375 33 6640280 Далей »
У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” вядомы бард Алесь Камоцкі выступіць у Лагойску 4 мая з прэзентацыяй новага альбому “Вяровіца”. Кніга і дыск “Вяровіца” прэзентуюць матар’ял, які быў створаны 12 гадоў таму і існаваў дагэтуль у выглядзе чарнавых запісаў і быў, нарэшце, рэалізаваны так, як і бачылі яго аўтары ад пачатку. Псалмы на вершы Народнага паэта Рыгора Барадуліна былі якасна перазапісаныя з удзелам аранжыроўшчыка і піяніста Аляксандра Віслаўскага. Аздабленне кнігі фотаздымкамі рабіў амерыканскі фатограф Джон Кунстадтэр, які супрацоўнічаў з Камоцкім і Барадуліным пры выданні кнігі “Навошта”. 4 мая Лагойск Цэнтр Сацыяльнай дапамагі насельніцтву (актавая заля) Адрас - вуліца Перамогі, 80 Час - 11.00 Тэлефон для даведак +375 33 6640280 Далей »
Зміцер Вайцюшкевіч працягвае бурную гастрольную актыўнасць у межах кампаніі "Будзьма беларусамі!". Найбліжэйшым часам чакаюцца чатыры канцэрты артыста. Халоднымі лютаўскімі днямі вакаліста, аўтара музыкі, аранжыроўшчыка і музыкі Змітра Вайцюшкевіча можна будзе ўбачыць і пачуць на сцэнах Зялёнага Бору, Гародні, Лагойску і Бярозаўкі, радзімы аўтара. Былы ўдзельнік гуртоў “Палац” і “Kriwi”, а цяпер лідар і ідэйны натхняльнік “WZ-Orkiestra” выканае як даўнія песні, так і новыя, эксклюзіўныя кампазіцыі. 19 лютага пасёлак Зялёны Бор, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць Дом культуры 19.00 22 лютага Гародня Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1 19.00 Квіткі 10 000 і 15 000 Даведкі: + 375 (152) 74-59-30, + 375 (152) 74-59-27 24 лютага Лагойск, Мінская вобл. Дом Адпачынку састарэлых і інвалідаў 12.00 Уваход вольны 25 лютага Бярозаўка, Дом культуры Гарадзенская вобл., Лідскі р-н., г. Бярозаўка Пачатак – 18.00 Уваход – 4000 Далей »
Алесь Камоцкі выступіў у Доме культуры в. Швабы Лагойскага раёну Мінскай вобласці 27 лістапада. Далей »
Зміцер Бартосік наведаў з канцэртамі Лагойскі і Смалявіцкі раёны Мінскай вобласці 19 і 20 лістапада. Далей »
Бард Зміцер Бартосік завітае з канцэртам у в. Косіна Лагойскага раёну Мінскай вобласці 20 лістапада. Далей »
Паэт Міхась Скобла і скрыпачка Таццяна Матафонава выступілі перад школьнікамі СШ №2 і СШ №3 Лагойску Мінскай вобласці 6 кастрычніка. Далей »