“Песні філаматаў і філарэтаў” у Лідзе

28 траўня 2011 года ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі адбылася чарговая імпрэза ў межах праекту “Хай радасць з вачэй нашых блісне! Песні філаматаў і філарэтаў”, які ажыццяўляецца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і пры падтрымцы МГА “Гісторыка”. Выступ быў арганізаваны гарадскім Таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Далей »

Зміцер Вайцюшкевіч на лютаўскіх прасторах

Апошнім месяцам зімы вядомы беларускі бард дасць шэраг канцэртаў. 9-га лютага спявак выступіць у Мінскім габрэйскім кагальным доме, 11-га ў Сельскім ДК у Астрошыцах, а 25-га наведае сваю радзіму – горад Бярозаўка Лідскага раёна. Кампанія “Будзьма беларусамі!” традыцыйна не проста зладзіць выступы, але таксама правядзе на кожным з іх конкурсы з прызамі. На ўсіх канцэртах чакаюцца добры настрой, шматлікія цікавыя пытанні і атмасфера творчай беларускасці. 9 лютага Мінскі габрэйскі кагальны дом Мінск, вул. Веры Харужай, 28 Пачатак – 18-00 Уваход вольны 11 лютага Астрошыцы, Сельскі Дом Культуры Мінская вобл., Лагойскі р-н., в. Астрошыцы Пачатак – 18-00 Уваход вольны 25 лютага Бярозаўка, Дом Культуры Гарадзенская вобл., Лідскі р-н., г. Бярозаўка Пачатак – 18-00 Уваход - 4000 Далей »

У Лідзе адкрылася выстава Часлава Тумелевіча

У лідскім гісторыка-мастацкім музеі адкрылася для наведвальнікаў выстава твораў польскага мастака-графіка Часлава Тумелевіча. Адметна, што мастак нарадзіўся ў Лідзе, адкуль пасля пераехаля яго сям’я ў польскі горад Гданьск. Тэкст цалкам. Далей »

Шэраг новых сустрэчаў ад Арлова

Шэраг сустрэчаў з Уладзімірам Арловым пройдзе 21 студзеня па Беларусі. 21 студзеня Уладзімір Арлоў завітае на Лідчыну Гродненскай вобласці і правядзе адразу некалькі культурніцкіх сустрэчаў: 15.30 – у Бярозаўцы, у Гарадскім доме культуры; 18.00 – у Лідскім гістарычна-краязнаўчым музеі. Далей »

“Музычныя зазімкі” прагучалі ў Лідзе

Бардаўскі канцэрт пад назвай “Музычныя зазімкі” з удзелам бардаў Алеся Камоцкага, Змітра Казлоўскага і Таццяны Беланогай у музычнай школе горада Ліда прайшоў 1 лістапада. На сустрэчу з бардамі прыйшлі дзеці, моладзь і людзі сталага веку. Далей »

Старонка 1 з 3123