Таварыства аховы помнікаў: працоўная экспедыцыя ў Маладзечанскі раён

maladzechna

21 снежня 2011 г. у межах агульнанацыянацыянальнай кампаніі ”Будзьма беларусамі!” адбылася чарговая працоўная экспедыцыя па праверцы стану захаванасці нерухомых матэрыяльных гістрыка-культурных каштоўнасцей паўднёва-ўсходняй і паўднёвай частак Маладзечанскага раёна. Далей »

Таццяна Беланогая дасць канцэрт у alma mater

top_right

8 снежня ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі» адбудзецца канцэрт Таццяны Беланогай у гімназіі №6 Маладзечна. Таццяна падрыхтавала праграму з лірычных песняў, бо менавіта гэтая школа – alma mater Таццяны. Дзевяць гадоў таму яна скончыла гэтую школу і цяпер вяртаецца, каб паказаць настаўнікам свае вынікі. Пачатак у 13.30. Далей »

Вучыцца ў Максіма Багдановіча

Маладэчна, 10.11.11 007

Тры творчыя сустрэчы ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" правялі 10 лістапада на Маладзечаншчыне паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк: у Маладзечанскім політэхнічным каледжы, у Хажоўскай СШ і маладзечанскай СШ № 5. Далей »

Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк у горадзе сонца

10 лістапада паэты Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк наведаюць Маладзечанскі раён, дзе ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" правядуць тры творчыя сустрэчы: 10.00. Маладзечанскі політэхнічны каледж; 11.30. Хожаўская СШ Маладзечанскага раёна; 13.30. Маладзечанская СШ № 5. Далей »

Таварыства аховы помнікаў на Ашмяншчыне і ў ваколіцах Маладзечна

29 ліпеня 2011 у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылася азнаямляльная паездка чальцоў Рэспубліканскага і Мінскага абласнога саветаў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, прадстаўнікоў першаснай арганізацыі аб’яднання з Вілейкі па шэрагу гістарычна-культурных каштоўнасцяў у Гарадку, Хоўхлаве, Палачанах і Яхімоўшчыне, што ў ваколіцах Маладзечна. Далей »

Круглы стол у ваколіцах Маладзечна

29 ліпеня 2011 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца паездка членаў Рэспубліканскага і Мінскага абласнога савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, прадстаўнікоў першаснай арганізацыі аб’яднання з г. Вілейка гісторыка-культурных каштоўнасцяў у Гарадку, Хоўхлаве, Палачанах і Яхімоўшчыне, што ў ваколіцах Маладзечна. Далей на http://pomniki.budzma.org/events/maladzyechanskiya-vakolicy-kruhly-stol Далей »

Маладзечанскае літаратурнае аб’яднанне “Агмень” запрашае на прэзентацыю паэтычнага зборніка!

8 красавіка 2011 года адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя кнігі вершаў літаратурнага аб’яднання “Агмень”. Сустрэча-прэзентацыя адбудзецца ў Палацы культуры г. Маладзечна ў Малой зале. На святло “Агменя” завітаюць Таццяна Беланогая, трыа “Фіеста”, Барыс Ідэльчык, дзіцячая студыя вакалу “Спяваем разам”, дзіцячая эстрадная студыя “Наталі” і іншыя. Вядоўца прэзентацыі — паэт Таццяна Атрошанка. Пачатак а 18-й. Уваход 5000. Адрас: Маладзечна, Палац культуры, плошча Цэнтральная, 4. Тэлефоны касы: (0176) 75-27-84, (029) 175-27-84, (029) 853-27-84. Далей »

Таццяна Беланогая ў Маладзечна. Поспех беларускага слова

У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” бард Таццяна Беланогая выступіла ў Маладзечне. Творчая сустрэча з вучнямі старэйшых класаў і настаўнікамі прайшла 17 сакавіка ў актавай зале 10-й гімназіі горада. Імпрэза спявачкі і паэткі была прысвечаная творчасці беларускай пісьменніцы Яўгеніі Янішчыц. Першую палову канцэрту склалі песні на вершы выбітнай беларускай паэткі, другую — песні з новага альбома артысткі “Ніткі” і старыя, правераныя хіты. Актавая зала гімназіі забілася, як кажуць, “пад завязачку”, змясціўшы блізу 150 гледачоў. Падчас вечарыны самыя актыўныя з іх атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Далей »

17 сакавіка Таццяна Беланогая ў Маладзечне

У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 17 сакавіка Таццяна Беланогая выступіць у 10-й гімназіі г. Маладзечна. Творчая сустрэча з вучнямі старэйшых класаў адбудзецца ў актавай зале а 13-й гадзіне. Сустрэча будзе прысвечаная творчасці беларускай пісьменніцы Яўгеніі Янішчыц. Таццяна праспявае свае найлепшыя песні, а таксама прэзентуе новы альбом “Ніткі”. Па добрай традыцыі імпрэзаў “Будзьма беларусамі!”, паміж прысутнымі будуць праведзеныя конкурсы з памятнымі прызамі. Далей »

Старонка 1 з 512345