Гукайма вясну разам са Змітром Вайцюшкевічам: канцэрты ў Мазыры і Оршы

Бясконцая і халодная зіма, натуральна, задзяўбла. З кожным днём усім нам хочацца вясны, і з кожным днём усе болей відавочным робіцца яе хуткі і непазбежны надыход. Паскорыць надыход цяпла на Беларусь дапаможа Зміцер Вайцюшкевіч, які 2 сакавіка скіруецца на поўдзень краіны, дзе сустрэне прыгажуню-вясну ля ўкраінскай мяжы і разам з ёй выступіць у Мазыры. Ужо наступным днём творца адвязе вясну на поўнач, у Оршу, дзе дасць яшчэ два выступы. Пасля гэтага вясна акупуе ўсю тэрыторыю Беларусі, а творца засяродзіцца на падрыхтоўцы да святочнага канцэрту 8 сакавіка. Выступы музыкі і надыход вясны адбудуцца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Будзьма з вясной! 2 сакавіка Мазыр, СШ №5 12.00. 3 сакавіка Орша 12.00. СШ №4 14.00. Чыгуначны каледж Далей »

З Мазыра ў Тураў па вадзе (фотарэпартаж)

Водны пасажырскі транспарт у Беларусі яшчэ ёсць. Раз на тыдзень на выходныя з Мазыра ў Тураў курсіруе цеплаход, выходзіць ён а дзевятай раніцы ў суботу і вяртаецца ў нядзелю. Прыязны і ветлівы экіпаж, цікавае падарожжа і незвычайны ракурс на беларускія мясціны з вады. Цеплаход перад адпраўленнем Краявіды Водны "горад" Нехта аддае перавагу плытам Капітан судна за працай Прагулачны цеплаход "Усміхніся - цябе здымае відэакамера"... Летняя рэзідэнцыя Праз тры з паловай гадзіны кацер прыбывае ў Тураў - да вялікай радасці мясцовых дзяцей. На першым фота - Кабіна капітана знутры Далей »

Таварыства аховы помнікаў задаволіла вандроўнікаў

У Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін прыхільнікі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры наведалі беларускае Палессе 18 красавіка і азнаёміліся з гістарычна-культурнай спадчынай гэтага унікальнага рэгіёна нашай Бацькашўчыны. Далей »

Таварыства аховы помнікаў: не разбіць, не спыніць, не стрымаць

Цэлы шэраг сустрэчаў у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” ладзіць найбліжэйшым часам Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Далей »

Старонка 1 з 212