Хопіць сядзець у Мінску! Маштабная вандроўка 21 траўня

Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” запрашае вас у падарожжа па маршруту Мінск – Гудагай – Астравец – Варняны – Варона – Быстрыца – Тракенікі – Кемелішкі – Міхалішкі – Гервяты – Мінск. Акрамя гэтага, вы атрымаеце цудоўную магчымасць пабачыць астравецкія краявіды, што ўжо ўвабраліся ў летнія колеры, дзіўнай прыгажосці касцёл Святой Тройцы ў Гервятах – памерам з 18-павярховы дом і з 12-цю статуямі апосталаў абапал, а таксама – пагранічную заставу “Гудагай”, дзе нас па-сяброўску сустрэнуць памежнікі і ў гонар набліжэння свайго прафесійнага свята пакажуць нават тое, што зазвычай недасягальнае для звычайных турыстаў – умовы сваёй адказнай працы і памежную паласу. Інфармацыйнае суправаджэнне – Аляксей Фралоў. Выезд – 21 траўня 2011 г. (субота) у 7:30 раніцы. Запіс па тэлефоне +375 29 7550370 (Зміцер) +375 29 5043114 (Таццяна) Далей »

Сармацкі дух у паўсотні кілямэтраў ад Вільні

Міхалішкі — самая сапраўдная Віленшчына (да Вільні ўсяго 54 км). Блізасьць сталіцы вызначыла лёс мястэчка: за кароткі час тут насуперак усяму зьявіліся касьцёл, а пасьля і кляштар аўгустынцаў. Пазьней у Міхалішках паўстаў палац і нават уласная ратуша. Ня ўсе гэтыя помнікі захаваліся, але чатырохсотгадовай даўніны гісторыя жыве ў тоўстых міхалішскіх сьценах. Далей »

«Open-air» Вольгі Акуліч

Спявачка-бард Вольга Акуліч выступіла 16 траўня з канцэртам у вёсцы Міхалішкі Астравецкага раёну ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Канцэрт ладзіўся на свежым паветры і доўжыўся каля 40 хвілінаў. Далей »