Паэзія пад знакам Хараства

Пад знакам звышактыўных творчых сустрэч у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” працягваюць вясну беларускія паэты. Асабліва плённым стаўся для майстроў слова Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка мінулы сакавіцкі тыдзень. Гэтым разам па маршруце Гасцілавічы – Міханавічы – Гатава – Бяларучы – Астрошыцы паэтаў у вандроўку паклікала Міншчына. “Нашыя выступы каляндарна супалі з пачаткам вясны і святам жанчын, таму ўсе яны прайшлі пад знакам Хараства. Прычым не толькі жаночага, а ў шырокім разуменні гэтага слова: хараства роднай мовы, хараства беларускай прыроды падчас вясновага абуджэння, хараства чалавечай душы… Сустрэчы праходзілі ў навучальных установах і насілі яшчэ і выхаваўча-педагагічны характар. Пасля кожнай сустрэчы ў школе мы пакідалі не толькі цудоўны вясновы настрой, але і вясёлыя паэтычныя экспромты. Напрыклад, як у Астрошыцкай СШ: Каб не менела весялосці У астрошыцкім кожным двары, Беларускіх паэтаў у госці Запрашайце заўсёды, сябры! І па традыцыі, самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэч не засталіся без будзьмаўскіх падарункаў”, – падзяліліся сваімі ўражаннямі выступоўцы. Далей »

Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк на Міншчыне і Лагойшчыне

10 сакавіка Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правядуць дзве творчыя сустрэчы ў Мінскім раёне: 10.30. Міханавіцкая СШ (вул. Савецкая, 8). 12.00. Гатаўская СШ. А 12 сакавіка творчы дуэт наведае Лагойскі раён, дзе правядзе яшчэ дзве паэтычныя імпрэзы: 11-00. Бяларуцкая СШ імя Янкі Купалы; 13-00. Астрошчыцкая СШ. Па добрай традыцыі імпрэзаў “Будзьма беларусамі!”, паміж прысутнымі будуць праведзеныя конкурсы з памятнымі прызамі. Далей »

Гаспадар маёнтку Матусевічы

Фэрмэр зь вёскі Мацкі на Меншчыне Ўладзімер Матусевіч вырошчвае больш за два дзясяткі розных сельскагаспадарчых культураў і пры гэтым, адрозна ад навакольных калгасаў, не залежыць ад банкаўскіх крэдытаў і ня просіць субсыдый на пасяўную і ўборку. Далей »

Запрашаем на круглы стол па праблемах помнікаў Заслаўскага наваколля

Круглы стол па праблемах захавання і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры Заслаўскага наваколля адбудзецца з удзелам старшыні Таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча і каардынатара кампаніі «Будзьма беларусамі!» Ігара Лялькова ў в. Ганалес Мінскага раёну 28 красавіка. Далей »

Таварыства аховы помнікаў у тандэме з Алесем Камоцкім

Сустрэча кіраўніцтва Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Алеся Камоцкага з жыхарамі в.Дварэц Дзятлаўскага раёну Гродненскай вобласці адбудзецца 30 красавіка. Далей »

Новы выступ Андрэя Плясанава і Васіля Якавенкі

Васіль Якавенка і Андрэй Плясанаў выступяць у клубе санаторыя “Зялёны Бор” 3 сакавіка. Санаторый знаходзіцца на паўднёвым усходзе вёскі Валоўшчына Мінскага раёну. Пачатак у 19.30. Уваход вольны. Далей »

Старонка 1 з 41234