Беларускі блюз прагучыць каля сцен Любчанскага замка

13 жніўня ў Навагрудку і Любчы адбудуцца канцэрты гурта “Верасень”. У Навагрудку падчас канцэрту пройдзе паказ дакументальнай кінастужкі пра Навагрудак, падчас якой вы зможаце пабачыць горад з вышыні птушынага палёту. Месца: Навагрудскі краязнаўчы музей, Гродзенская, 2. Пачатак у 14.30. Пачатак канцэрта ў Любчы — а 19-й. Месца: Любчанскі замак. Далей »

16 ліпеня “Босае Сонца” будзе свяціць два разы на дзень!

16 ліпеня гурт “Босае Сонца” сыграе два канцэрты запар. У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” каманда дасць акустычны канцэрт у Наваградку днём і спец-выступ у Любчанскім замку ўвечары! Далей »

“Вяровіца” ў Навагрудку, ці Пра што размаўляюць мужчыны

23 сакавіка “Вяровіца Алеся Камоцкага” была прэзентаваная ў Наваградку. Унікальны праект чакаў сваёй рэалізацыі 12 гадоў. Складанка псалмоў Рыгора Барадуліна, праспяваных Алесем Камоцкім і аранжыраваных Аляксандрам Віслаўскім, выйшла разам з кнігай фотаздымкаў Джона Кунстадтэра. Далей »

Вяровіца Алеся Камоцкага. 12 гадоў чакання

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” будуць прэзентаваныя кніга і дыск “Вяровіца Алеся Камоцкага”. Матэрыял, які пабачыў свет 12 гадоў таму і існаваў у выглядзе чарнавых запісаў, нарэшце будзе рэалізаваны так, як і бачылі яго аўтары. Псалмы на вершы Народнага паэта Рыгора Барадуліна былі якасна перазапісаныя з удзелам аранжыроўшчыка і піяніста Аляксандра Віслаўскага. Аздабленне кнігі фотаздымкамі рабіў амерыканскі фатограф Джон Кунстадтэр, які супрацоўнічаў з Камоцкім і Барадуліным пры выданні кнігі “Навошта”. Кнігу складуць фотаздымкі майстра, прысвечаныя рэлігійным святам беларусаў. 20 сакавіка Мінск Чырвоны Касцел 11.00 (у бібліятэцы, пасьля літургіі ў парафіі МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІ) Уваход вольны 22 сакавіка Наваградак Музей Міцкевіча 15.00 Уваход вольны 24 сакавіка Мінск Музей Янкі Купалы 18.30 Уваход вольны http://kamocki.livejournal.com/ Усе даведкі – па тэлефоне +375 29 2532504 Далей »

Трыо творцаў на чале з Алесем Камоцкім 3-га лютага ў Наваградку

3 лютага ў музеі Міцкевіча ў Наваградку адбудзецца сумесны выступ вядомага барда Алеся Камоцкага і маладых паэтак Алесі Сівохінай і Таццяны Сівец. Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх ахвотных, каб не толькі паслухаць добрыя беларускія песні і вершы, а таксама паўдзельнічаць у цікавых конкурсах з прызамі. Уваход – вольны. Пачатак 16-00. Адрас музея: Навагрудак, вул. Леніна, 1. Далей »

Старонка 1 з 41234