Панізнік, Беланогая і Лабадзенка ўступілі ў змову з палачанамі

+IMG_8389

Дэсант культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” высадзіўся ў Полацку і Наваполацку. У кожнага дэсантніка – паэта Сяргея Панізніка, музыкі Таццяны Беланогай і журналіста Глеба Лабадзенкі – былі свае цікавыя аповеды для палачанаў. Далей »

Хадановіч прэзентуе спадчыну Мілаша ў Полацку і Наваполацку 17 лістапада

tarantino-by-cheslay_milash-0302

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч выступіць перад жыхарамі Полацка і Наваполацка. На выступах будуць прэзентаваны 4-томнік перакладаў Чэслава Мілаша на беларускую мову, які выйшаў сёлета, і аўдыёкніга вершаў Мілаша. Імпрэзы пройдуць: 12.00 — гімназія №2 г. Полацка. 17.30 — бібліятэка Якуба Коласа г. Наваполацка. Выступы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, актыўныя ўдзельнікі не застануцца без падарнункаў!. Далей »

“Песні філаматаў і філарэтаў” у Наваполацку

IMG_0636

Пасля летняга перапынку ўдзельнікі праекту “Песні філаматаў і філарэтаў”, што праходзіць у межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” пры падтрымцы МГА “Гісторыка”, аднавілі паездкі з выступамі па гарадах краіны. Далей »

Творчыя сустрэчы з Пятровічам, Пашкевічам і Камоцкім на Полаччыне

ПРЕЗ-Пятр-Колер

11 кастрычніка (аўторак) суполка "Рубон" Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны запрашае на творчыя сустрэчы з вядомым беларускім літаратарам, рэдактарам часопіса “Дзеяслоў” Барысам Пятровічам, старшынём Саюзу Беларускіх пісьменнікаў Алесем Пашкевічам і беларускім бардам Алесем Камоцкім. Імпрэзы ладзяцца ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!". Сустрэчы адбудуцца 11.30 - гімназія нумар 2, Полацк 14.30 - гімназія нумар 2, Наваполацк 17.30 - бібліятэка імя Я. Коласа (Наваполацк, вул. Маладзёжная, 104). Падчас сустрэч будуць прэзентаваныя апошнія нумары літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”, аўтарскія творы, песні. Самыя актыўныя з удзельнікаў атрымаюць памятныя падарункі ад кампаніі "Будзьма беларусамі!" Далей »

Песні філаматаў і філарэтаў у Наваполацку

filamaty

8 кастрычніка 2011 а 12-й гадзіне ў Наваполацкім дзяржаўным ліцэі (вул. Паркавая, 34) адбудзецца музычна-гістарычная імпрэза “Хай радасць з вачэй нашых блісне...Песні філаматаў і філарэтаў”. Імпрэза адбываецца ў межах культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" Далей »

Віталь Рыжкоў у Наваполацку 14 верасня

7620_1238894097597_1386601328_676308_6340016_n

14 верасня ў Наваполацку адбудуцца сустрэчы паэта і перакладчыка Віталя Рыжкова, арганізаваныя наваполацкім Таварыствам Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!". Далей »

Іна Снарская: вяртанне на Полаччыну

21 чэрвеня 2011 года ў Наваполацку ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылася музычна-паэтычная вечарына з удзелам паэта Іны Снарскай, якая цяпер жыве ў Палтаве, але родам з Полацкай зямлі. Таксама ў вечарыне ўдзельнічалі: бард з Маладзечна Таццяна Беланогая, Іна Мароз, Людміла Мяхедка, Міхась Зудзілаў, Дзмітры Пугачэўскі. Арганізавалі сустрэчу ўдзельнікі паэтычнага аб’яднання “Крылы”. Далей »

Зноў акрыляе родная зямля

21 чэрвеня 2011 года ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” а 18-й гадзіне ў бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна г. Наваполацка адбудзецца вечарына-сустрэча “Зноў акрыляе родная зямля”. У сустрэчы возьмуць удзел Іна Мароз, Людміла Мяхедка, Міхась Зудзілаў, Дзмітры Пугачэўскі, бард Таццяна Беланогая і галоўны госць — палачанка, якая цяпер жыве ў Палтаве — Іна Снарская. Чакаем вас па адрасе: Наваполацк, вул. Юбілейная, 1. Вечарына арганізаваная літаратурным аб’яднаннем “Крылы”. Далей »

Прэзентацыя кніжкі пра Яську ў Наваполацку 14 траўня

Працягваюцца сустрэчы чытачоў з аўтарам дзіцячай кніжкі “Яська і конік ягоны Грыўка” Юрыем Усціновічам. Чарговае мерапрыемства адбылося 14 траўня ў Наваполацкім цэнтры рамёстваў і нацыянальнай культуры. Прэзентацыя праходзіла ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і пры падтрымцы МГА “Гісторыка”. Далей »

Лабадзенка, Беланогая і Шапран вызначылі, дзе знаходзіцца Полаччына

Двухдзённы тур па Полаччыне быў арганізаваны грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” сумесна з полацкай гарадской суполкай Таварыства беларускай мовы “Рубон”. Трэба адзначыць, што суполка “Рубон” – сталы партнёр “Будзьмы” на Полаччыне. Далей »

Старонка 1 з 612345...Апошняя »