У амерыканскім Кангрэсе праходзіць выстава беларускіх мастакоў
У Вашынгтоне праходзіць выстава беларускіх мастакоў "Мастацтва супраць дыктатуры". Урачыстае адкрыццё выставы адбылося 23-га лістапада ў холе Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, будынку Рэйбурн. На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Амерыцы, працаўнікі Кангрэса ЗША, Дзярждэпартамента, амерыканскіх няўрадавых арганізацый, прэса і прыватныя калекцыянеры сусветнага сучаснага мастацтва. Да гасцей з прамовай звярнуліся дзеячы мастацтва і грамадскага руху Беларусі: Павел Марозаў – адзін з арганізатараў выставы, чалец Рады БНР і лідэр супольнасці "Трэці Шлях", Арэст Дзейчакоўскі – прадстаўнік Хельсінскага камітэта Кангрэса ЗША, беларускія мастакі Алесь Шатэрнік, Алена Тылькіна і Рыгор Батальёнак, прадстаўнікі Беларускага Музея ў Нью-Ёрку, Беларускага моладзевага руху Амерыкі. Далей »