Асобы статус беларуская мова набыла ў гміне (сельсавеце) Орля Бельскага павета Падляшскага ваяводства Польшчы (недалёка ад Белавежскай пушчы). У 2002 годзе у час перапісу насельніцтва каля 70-80 працэнтаў з 3300 жыхароў мікрарэгіёна назваліся беларусамі.
Польскі Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове дазваляе ў мясцовасцях, дзе не менш за 20 працэнтаў грамадзян складаюць прадстаўнікі няпольскай нацыянальнасці, выкарыстоўваць у якасці дапаможнай мову мясцовага насельніцтва і афармляць указальнікі населеных пунктаў як на польскай, так і на рэгіянальнай мове. Далей »