Панізнік, Беланогая і Лабадзенка ўступілі ў змову з палачанамі

+IMG_8389

Дэсант культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” высадзіўся ў Полацку і Наваполацку. У кожнага дэсантніка – паэта Сяргея Панізніка, музыкі Таццяны Беланогай і журналіста Глеба Лабадзенкі – былі свае цікавыя аповеды для палачанаў. Далей »

Хадановіч прэзентуе спадчыну Мілаша ў Полацку і Наваполацку 17 лістапада

tarantino-by-cheslay_milash-0302

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч выступіць перад жыхарамі Полацка і Наваполацка. На выступах будуць прэзентаваны 4-томнік перакладаў Чэслава Мілаша на беларускую мову, які выйшаў сёлета, і аўдыёкніга вершаў Мілаша. Імпрэзы пройдуць: 12.00 — гімназія №2 г. Полацка. 17.30 — бібліятэка Якуба Коласа г. Наваполацка. Выступы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”, актыўныя ўдзельнікі не застануцца без падарнункаў!. Далей »

Творчыя сустрэчы з Пятровічам, Пашкевічам і Камоцкім на Полаччыне

ПРЕЗ-Пятр-Колер

11 кастрычніка (аўторак) суполка "Рубон" Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны запрашае на творчыя сустрэчы з вядомым беларускім літаратарам, рэдактарам часопіса “Дзеяслоў” Барысам Пятровічам, старшынём Саюзу Беларускіх пісьменнікаў Алесем Пашкевічам і беларускім бардам Алесем Камоцкім. Імпрэзы ладзяцца ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!". Сустрэчы адбудуцца 11.30 - гімназія нумар 2, Полацк 14.30 - гімназія нумар 2, Наваполацк 17.30 - бібліятэка імя Я. Коласа (Наваполацк, вул. Маладзёжная, 104). Падчас сустрэч будуць прэзентаваныя апошнія нумары літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”, аўтарскія творы, песні. Самыя актыўныя з удзельнікаў атрымаюць памятныя падарункі ад кампаніі "Будзьма беларусамі!" Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост № 16, у якім Усяслаў Чарадзей суцяшае Пятра Машэрава

На той кактэйль-вечарынцы ў гонар былых валадароў дзяржавы, куды я трапіў пасля таго, як мяне ўсмактала ў часавую варонку праз страту ключоў ад машыны часу, да мяне падвялі чалавека. “Вось, кажуць, княжа, пазнаёмся – савецкі валадар Пётр Машэраў. У цябе з ім шмат чаго агульнага: ён таксама ў свой час добра-такі па Нямізе прайшоўся. Усю гістарычную забудову зруйнаваў”. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост № 14. Пра Чорны Каптурок

Гэта ўсё паэт Баян вінаваты. Прыбыў я ў чарговы час і эпоху. Прыгожа тут: замкі, палацы, вершнікі… Ну, думаю, у казку трапіў. Падыходзіць да мяне літаратар – я па чарцы з мёдам у яго руцэ гэта зразумеў. Дзе я і хто ты, пытаю. – Гэта казачная краіна... А я… казачнік… гэты.. французскі… Ш-ш… Шарль… Пяро… П’еро. Ага... І тут, разумееш… трэба ў ролевую гульню пагуляць – маленькую дзяўчынку праглынуць. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №11. Пра аўтарскія правы на Сафійскі сабор

Вядома, гэта ўсё мая празмерная мудрасць вінаватая. Замежныя старцы ды малапісьменныя інакі (скарочана — СМІ) пачалі распускаць  чуткі, што я, маўляў, для сваіх патрэбаў скраў, маўляў, чарцёж Сафійскага сабора з Канстанцінопаля і пабудаваў чужое як сваё.  Я, нібыта, парушальнік, нібыта, аўтарскіх правоў, злодзей і паўтарака. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост 10. Пра сустрэчу Усяслава Чарадзея з пісьменнікам Уладзімірам Арловым

Май. 1065 год. Гэта ўсё пісьменнік Уладзімір Арлоў са сваімі “Таямніцамі полацкай гісторыі” вінаваты. У мяне ўсё пытаюць, чаму я без дай прычыны на Ноўгарад і Пскоў у 65-м пайшоў — яны ж нам, маўляў, саюзнікамі былі. Заяўляю уголас і публічна: “Прычына усё ж была, і імя ёй — Уладзімір Арлоў”. Далей »

Лабадзенка, Беланогая і Шапран вызначылі, дзе знаходзіцца Полаччына

Двухдзённы тур па Полаччыне быў арганізаваны грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” сумесна з полацкай гарадской суполкай Таварыства беларускай мовы “Рубон”. Трэба адзначыць, што суполка “Рубон” – сталы партнёр “Будзьмы” на Полаччыне. Далей »

Глеб Лабадзенка, Сяргей Шапран і Таццяна Беланогая: культ-тур аднаго дня па Полаччыне і візіт у Вушачы

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Глеб Лабадзенка, Сяргей Шапран і Таццяна Беланогая выступяць у Полацку, Наваполацку і Вушачах. Сяргей Шапран прэзентуе ўнікальную кнігу, прысвечаную гісторыі жыцця Васіля Быкава, а Глеб - падрыхтаванае ім першае непадцэнзурнае выданне аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”. Бард і паэтэса Таццяна Беланогая выканае песні з альбому “Ніткі” і тузін сваіх старых, правераных баевікоў. Кніга Сяргея Шапрана “Васіль Быкаў: гісторыя жыцця” – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава. Кніга выдадзена ў серыі "Бібілятэка "Бацькаўшчыны", заснаванай Згуртаваннем беларусаў свету "Бацькаўшчына". Два тамы выдання аздоблены здымкамі (Том1 і Том2), большая частка якіх публікуецца ўпершыню. Сярод змешчаных на 734 старонках кнігі дакументах асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя раней архіўныя матэрыялы, рукапісы і эпісталярная спадчына Васіля Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944-1945 гг., ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В.Астаф’евым, Р. Барадуліным, В.Някрасавым і А.Твардоўскім). У тым ліку ўспаміны Ч. Айтматава, С.Алексіевіч, Г. Бакланава, С. Быкава, В. Быкавай, Г. Бураўкіна, Б. Васільева, М. Гарбачова, І. Карпюк, З. Пазьняка, С. Шушкевіча. 12 траўня 11.00 гімназія №2 Полацка 13.30 Наваполацкая сярэдняя школа №2 17.30 Бібліятэка імя Я.Коласа (Наваполацк) 13 траўня 9.20 Вушацкая сярэдняя школа, прэзентацыя для вучняў 8-11 класаў Яшчэ адзін выступ удакладняецца Далей »

Літаратурная вандроўка на Полаччыну 27 красавіка

У межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» 27 красавіка пісьменнікі Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведаюць Полацк і Наваполацк, дзе правядуць тры літаратурныя сустрэчы: у полацкай гімназіі №2, а потым у наваполацкай гімназіі №2 і бібліятэцы імя Якуба Коласа. Барыс Пятровіч - празаік, працаваў у абласным і рэспубліканскім друку. З 1990 — адказны сакратар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Цяпер (2009) працуе галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса «Дзеяслоў». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1993). Аўтар кніг прозы «Ловы» (1992), «Сон між пачвар», «Шчасьце быць», «Жыць не страшна: фрэскі» (2008). Эдуард Акулін - паэт, перакладчык, бард. Аўтар кніг паэзіі “Лес дзённага асвятлення”, “Пяшчота ліўня”, “Крыло анёла”, “Радно”, "Непрычалены човен", галоўны рэдактар часопіса “Верасень” Леанід Дранько-Майсюк - паэт, з 1982 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР (з 1984). Аўтар зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990), драматычнай містэрыі “На Каляды” і інш. Далей »

Старонка 1 з 1012345...Апошняя »