Варшаўскі тэатар “Рампа” – у аблозе беларускіх творцаў

30 верасьня а 19-й на сцэне варшаўскага тэатру “Рампа” – прэм’ера: беларускі рэжысэр, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін прадстаўляе па-польску “Пінскую шляхту”, а адну з галоўных роляў у спэктаклі выконвае купалавец Віктар Манаеў. У галерэі ж тэатру ў гэты самы вечар – вэрнісаж васьмі беларускіх мастакоў. Далей »

«Пінская шляхта» у пастаноўцы Пінігіна — 30 верасня, Варшава

Прэм’ера «Пінскай шляхты» Дуніна-Марцінкевіча ў пастаноўцы беларускага рэжысёра Мікалая Пінігіна адбудзецца на сцэне варшаўскага тэатра «Рампа» 30 верасня. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Святлана Шыцікава. Далей »

Сустрэча з прафэсарам Туронкам у Варшаве

11 чэрвеня а 18 гадзіне ў варшаўскім Collegium Civitas (Палац Культуры і Навукі (PKiN) 12 паверх, заля 1222, pl. Defilad 1, уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай) адбудзецца сустрэча з доктарам гісторыі Юрыем Туронкам, прысьвечаная Саюзу Беларускай Моладзі. Далей »

12 запрашальнікаў на Seven Festival ад «Тузіна Гітоў»

Наведнікі «Тузіна Гітоў» могуць абсалютна бясплатна трапіць на вялікі польскі фэст Seven Festival, які пройдзе 8—11 ліпеня ў Вэнгажэва з удзелам сусьветных зорак, такіх як Lacrimosa, Sepultura, The Legendary Pink Dots, Vader ды іншых. Для гэтага трэба слушна і апэратыўна адказаць усяго на адно пытаньне. Далей »

Андрэй Лянкевіч запрашае на акрыццё выставы ў Польшчы

Шаноўнае спадарства! Маю гонар запрасіць Вас на выставу/прызентацыю фотаздымкаў, прысвечаную выбітным беларусам, якія жывуць у Польшы. На выставе можна будзе пабачыць першую частку пакуль няскончанага праекта з партрэтамі беларусаў Варшавы і Беласточынны. Далей »

Польшча і Беларусь у ХХ ст.: матэрыялы канферэнцыі

Да Беларусі дайшло выданне матэрыялаў беларуска-польскай навуковай канферэнцыі, што прайшла яшчэ ў верасні мінулага году пад патранатам пасольства Польшчы ў Беларусі і асабіста спадара пасла Генрыка Літвіна. Тэкст цалкам. Далей »

Старонка 1 з 812345...Апошняя »