Тэатр Зьніч у межах дзён Усходнеславянскай культуры

18-19 лістапада, у межах дзён Усходнеславянскай Культуры, у Познані адбудзецца прэзэнтацыя двух пастановак тэатра Зьніч: монаопэры "Пачакай, сонца!", у выкананьні Міколы Жылюка (серада ў 19.00 г.) і монадзеі "Адзінокі птах", у выкананьні Галіны Дзягілевай (чацьвер у 19.00 г.). Адрас: al. Niepodległości 26, (Sala "Maski" w DS Hanka) Далей »

Дні Культуры Незалежнай Беларусі «Пакрава» 15 -18.10 Познань 2009

Дні Культуры Незалежнай Беларусі гэта шырокая прэзэнтацыя беларускай культуры, якая часта функцыянуе паза афіцыйным абаротам. Ініцыятыва мае на мэце збліжэньне двох культураў – польскай і беларусакай, а таксама прэзэнтацыю сучаснай беларускай культуры. У межах фэстывалю адбудуцца: фальклёрны канцэрт гуртоў з Польшчы і з Беларусі, якія сваё натхненьне чэрпаюць, з шырока зразумелай народнай культуры, выстава беларускага сучаснага мастацтва, выстава працаў дзяцей з Гародні, фільмовыя прэзэнтацыі, прэзэнтацыі матар'ялаў кнігі пра Францыска Скарыну.  Удзельнікамі праэкту зьяўляюцца пісьменьнікі, музыкі, мастакі з Польшчы і Беларусі. Падрабязная праграма тут. Далей »