Дарогамі Максіма Багдановіча

Пухав_чы, 25.10.11 006

25 кастрычніка паэты Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Пухавіцкі раён, дзе правялі ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" тры творчыя сустрэчы: у Суцінскай СШ, у СШ №2 горада Мар'іна Горка і Абласным медыцынскім дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры. Далей »

Страцім-лебедзь у пухавіцкім небе

Тры ўрокі Максіма Багдановіча правядуць 25 кастрычніка ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк у Пухавіцкім раёне: 11.00. Суцінская СШ 13.00. Талькаўская СШ 16.30. Абласны медыцынскі дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр, Мар'іна Горка. Далей »

Брама у Дукоры. Рэканструкцыя сілікатам?!!

23 красавіка 2011 г. адбыўся круглы стол, прысвечаны аднаўленню сядзібна-паркавага комплексу Аштрапаў-Гартынгаў, што на ўскрайку былога мястэчка Дукора ў межах сучаснага Пухавіцкага раёна. Сядзіба старадаўняя, вядомая з XVI ст., калі ўваходзіла ў склад маёнтка Бакшты (сучаныя Смілавічы). Сапраўднага росквіту гаспадарка дасягнула ў другой палове XVI ст., калі пры Аштрапах быў узведзены класічны палац, флігель, высаджаны пейзажны парк. Праўда, да нашага часу захаваўся толькі парк, флігель і ўязная брама ў сядзібу, бо астатнія пабудовы былі падчас вайны знішчаныя савецкімі партызанамі. Але і парэшткі комплексу моцна ўражваюць сваёй манументальнасцю і прыгажосцю, нягледзячы на тое, што нават цяпер яны і не знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Далей »

Ад Парыжа да Вільні…

У межах нацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 22 — 23 красавіка паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правялі шэраг літаратурных сустрэч на Пухавіччыне і ў Мінску. “Паколькі літаратурныя сустрэчы на Пухавіччыне, у тым ліку ў Борслабадской СШ, Мар’інагорскай гімназіі і Абласным дзіцячым цэнтры медыцынскай рэабілітацыі, праходзілі напярэдадні сумнай чарнобыльскай гадавіны, усе яны былі аб’яднаныя тэмай Чарнобыля. Згадваючы трагічныя падзеі далёкага 1986 года, асноўны акцэнт у нашых выступах мы ўсё ж скіравалі на асвятленне праблемы “духоўнага” Чарнобыля ў жыцці беларускай нацыі…” — падзяліліся ўражаннямі ад вандроўкі на Пухавіччыну выступоўцы. 23 красавіка паэты правялі літаратурны ўрок для навучэнцаў сталічнай гімназіі №14. “Тэматычны дыяпазон гэтай сустрэчы быў вельмі шырокі — ад Парыжу да Вільні… Ад хараства сусветнага да хараства нацыянальнага і месца беларускай паэзіі ў ім…” —пракаментаваў паэтычны ўрок у гімназіі паэт Леанід Дранько-Майсюк. Падчас сустрэч паэты перадалі ў школьныя бібліятэкі памятныя падарункі: камплекты асобных нумароў часопіса “Дзеяслоў”, а самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэч атрымалі сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Далей »

Не згубіць спадчыну. Круглы стол у Дукоры 23 сакавіка

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 23 красавіка ў 11.00 у сядзібна-паркавым комплексе “Дукора” адбудзецца круглы стол, прысвечаны пытанням правядзення аднаўленчых работ на аб’екце. Сустрэча адбудзецца ў будынку флігеля. Удзел у сустрэчы возьмуць прадстаўнікі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, краязнаўцы Пухавіцкага раёна і інвестары рэстаўрацыйных работ. Далей »

Творчыя сустрэчы Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка на гэтым тыдні

22 красавіка паэты Э.Акулін і Л. Дранько-Майсюк наведаюць Пухавіччыну, дзе правядуць тры літаратурныя сустрэчы: 11.00. Борслабадская СШ 13.30. Мар'інагорская гімназія 16.30. Мар'іна Горка, Абласны медыцынскі дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр. А 23 красавіка творцаў чакае мінская гімназія № 14. (вул. Васняцова, 10). Пачатак сустрэчы -а 13-й. Далей »

І мовы дзень у мовы тыдзень перарос: Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк у беларускіх школах

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” працягваюцца творчыя сустрэчы беларускіх паэтаў Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка. Міжнародны дзень роднай мовы, які творцы адсвяткавалі 21 лютага разам з навучэнцамі сталічнай гімназіі №4, ператварыўся для паэтаў у цэлы тыдзень роднай мовы. Размову пра беларускую мову як галоўны духоўны скарб беларусаў творцы працягнулі ў Дзіцячай бібліятэцы №4 Мінска і ў Турынскай і Святлаборскай сярэдніх школах Пухавіцкага раёна. Па словах выступоўцаў, галоўным дэвізам усіх творчых сустрэч на мінулым тыдні сталі словы Францішка Багушэвіча: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”. Самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэч атрымалі памятныя прызы з лагатыпам кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Агулам у імпрэзах узяло ўдзел каля пяцісот чалавек. Далей »

Апошнія зімовыя гастролі Э. Акуліна і Л. Дранько-Майсюка. І першыя вясновыя

У межах агульнанацыянальнай кампаніі "Будзьма беларусамі!" адбудуцца чарговыя выступы з удзелам Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна. 25 лютага творчы дуэт зробіць апошні зімовы "марш-кідок" на Пухаўшчыну: 11.00. Сустрэча з настаўнікамі і вучнямі СШ вёскі Светлы Бор. 13.30. Сустрэча з настаўнікамі і вучнямі СШ вёскі Турын. 16.20. Сустрэча ў Абласным медыцынскім дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры г. Мар'іна Горка. 1 сакавіка паэтаў чакаюць у Астраўцы: 12.00. Сустрэча з навучэнцамі Астравецкай гімназіі. 14.00. Сустрэча з супрацоўнікамі і чытачамі Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Падчас выступаў вы зможаце пазнаёміцца з вершамі творцаў, задаць пытанні, паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Далей »

Новыя сустрэчы Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка

11 лютага паэты Э.Акулін і Л. Дранько-Майсюк наведаюць Пухавіцкі раён, дзе ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” правядуць дзве творчыя сустрэчы: 11-00 – сярэдняя школа, в. Дуброўка; 13-00 – сярэдняя школа №4, Мар'іна Горка. Па добрай традыцыі, прысутныя на сустрэчы вучні і настаўнікі змогуць атрымаць памятныя прызы ад “Будзьмы!”, паспаборнічаўшы паміж сабою. Далей »

Старонка 1 з 212