28 студзеня – «Шляхамі кантрабандыстаў» з Сацукевічам!

кантрабанды

28 студзеня Іван Сацукевіч (не блытаць з Сусаніным) і падарожная каманда МГА "Гісторыка" запрашаюць вас паблукаць колішнімі шляхамі кантрабандыстаў і бліжэй пазнаёміцца з шэрагам мястэчак уздоўж мяжы 1921-1939гг. Вандроўка ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" пройдзе па маршруце: Мінск - Койданава - Рубяжэвічы - Івянец - Валожын - Ракаў - Мінск. Далей »

Сяброўскае падарожжа і канцэрт “У пошуках ідышу”

17 ліпеня адбудзецца вандроўка па слядах амаль зніклай цывілізацыі — культуры беларускіх габрэяў, роднай мовай якіх стагоддзямі была мова ідыш. Удзельнікі вандроўкі разам з Алесем Астравухам — аўтарам ідыш-беларускага слоўніка і знаўцам габрэйскай культуры — змогуць наведаць класічныя заходнебеларускія мястэчкі: Валожын, Вішнева, Івянец, Ракаў. Далей »

Літаратурна-музычныя сустрэчы з Міхасём Скоблам і Таццянай Матафонавай

Літаратурна-музычныя сустрэчы з паэтам Міхасём Скоблам і бардам Таццянай Матафонавай адбудуцца ў Доме адпачынку Акадэміі навук РБ “Іслач” у мястэчку Ракаў Валожынскага раёну Мінскай вобласці і ў дзіцячых летніках Вілейшчыны 10 ліпеня. Далей »

Пераможцам конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу?» стала каманда мінскай СШ № 207

Мінская СШ № 207 стала пераможцам фіналу конкурсу школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?", які адбыўся 20 чэрвеня ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці, паведаміў БелаПАН старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Далей »

Падвядзенне вынікаў конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу?»

Фінал конкурсу школьных камандаў "Што я ведаю пра Еўропу?" адбудзецца 20–21 чэрвеня ў в. Ракаў Валожынскага раёну ў форме каманднага спаборніцтва, дзе вызначыцца каманда-пераможца гэтага году. Далей »

Вандроўка ў Сярэднявечча 27 красавіка

Гэтым разам разам удзельнікі экскурсіі-анімацыі "Вандроўка ў Сярэднявечча" 27 красавіка наведаюць найбольш значныя помнікі архітэктуры ў мястэчках Ракаў, Крэва, Баруны, Гальшаны. Але самым цікавым мае стаць сустрэча з панам Карчэўскім на сядзібе ў Бянюнах! Далей »