Алег Латышонак прэзентуе “Гісторыю Беларусі ад сярэдзіны XVII да пачатку XXI ст.”

Прэзентацыі новай кнігі Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча “Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVII да пачатку XXI ст.” адбудуцца ў шэрагу гарадоў Беларусі з 12 па 14 снежня. Далей »

“Дух – гэта, людзі, Я!”

Пад такім назовам 31 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў, непадалёк ад Рэчыцы, адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса. Сёлетняе свята прымеркавана да 50-гадовага юбілею паэта. У свяце бяруць удзел родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры, а таксама вядомыя беларускія паэты, барды і мастакі. У тым ліку: Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Уладзімер Арлоў, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Эдуард Акулін, Павел Змітрук, Міра Лукша, Ганна Кандрацюк, Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая, Алесь Бяляцкі, Сяржук Сыс, Галіна Дубянецкая, Міхась Скобла, Валянціна Аксак, Вальжына Цярэшчанка, Кастусь Герашчанка, Ларыса Раманава, Павел Лук, Генадзь Лапацін ды інш. Далей »

Рэчыца габрэйская

Былы жыхар Рэчыцы, які зараз жыве ў Ізраіле і працуе гісторыкам Іерусалімскага ўніверсітэта, Альберт Кагановіч выдаў цікавае даследваньне: "Рэчыца. Гісторыя габрэйскага мястэчка Паўднёваўсходняй Беларусі". Гэта не толькі грунтоўны гістарычны агляд ад старадаўніх часін да нашых дзён, але і дзясяткі фатаграфій і дакументаў. Больш інфармацыі - тут. Далей »

Фестиваль Metal Crowd Fest-2009 в Речице

Крупнейший в Беларуси международный фестиваль экстремальной музыки Metal Crowd Fest.-2009 объединит любителей этого движения 22-23 августа в Речице. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщил организатор фестиваля Егор Руль. Мероприятие состоится в спорткомплексе "Надежда". Далей »

Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк у Рэчыцы

Працягваючы рэй паэтычных падарожжаў у межах камапаніі “Будзьма”, вядомыя беларускія паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк завіталі ў Рэчыцу. Там 19 лістапада яны наладзілі адразу тры творчыя сустрэчы: у Рэчыцкай гімназіі №1, у Рэчыцкім педагагічным каледжы і сярэдняй школе №11. Далей »

Свята ў гонар Анатоля Сыса

26 кастрычніка вёска Гарошкаў стала месцам сустрэчы пісьменнікаў, бардаў, паэтаў, мастакоў, якія з’ехаліся з усёй Беларусі, каб адсвяткаваць Дзень нараджэння свайго славутага земляка, паэта Анатоля Сыса. Свята адбылося ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма,” дзякуючы сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў, у прыватнасці Эдуарду Акуліну, а таксама каардынатару кампаніі “Будзьма” Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Далей »