Першыя ўрокі беларускай мовы паслу Швецыі дала случчанка

Стэфан Эрыксан, кіраўнік Шведскай амбасады ў Мінску, расказаў карэспандэнту «Кур'ера» пра тое, што беларускую мову пачаў вывучаць у Пецярбургу у 2005 годзе. Першай настаўніцай мовы шведскага амбасадара стала случчанка Наталля Боева, якая выкладала ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце на кафедры ўсходнеславянскіх моваў. Журналісты называюць Эрыксана самым беларускім шведам за бездакорнае валоданне мовай. Менавіта ён пераклаў на шведскую мову творы Васіля Быкава і Уладзіміра Арлова. Напрыканцы мінулага году пасол Швецыі узначаліў клуб беларускамоўных амбасадараў. Далей »

Шведска-беларускія літаратурныя чытанні

З 13 па 15 траўня 2010 года ў рамках Дзён культуры Швецыі адбудуцца традыцыйныя літаратурныя чытанні ў Мінску, Салігорску і Пінску з удзелам беларускіх і шведскіх літаратараў. Праграма мерапрыемстваў: 13 траўня, 18.00 – Літаратурна-музычная вечарына, Мінск, “Тэатр-студыя імя Е. Міровіча” (пр-т Незалежнасці, 81) Далей »

Івацэвічы пабілі рэкорд па набыцці кніг “Нацыянальнасць – беларус”!

Шэраг прэзентацый правялі галоўны рэдактар часопіса “Arche” Валер Булгакаў і пісьменнік з Беласточчыны Алег Латышонак, аўтар кнігі “Нацыянальнасць – беларус”, па гарадах Брэсцкай вобласці Беларусі на працягу 27–29 верасня. Далей »

«Буду жыць» – дабрачынны канцэрт у Салігорску

30 лістапада ў гарадзкім палацы культуры адбудзецца дабрачынны канцэрт "Буду жыць", прысьвечаны сусьветнаму Дню барацьбы са СНІДам. Выступяць два маладыя і нестандартныя беларускія гурты. Далей »