“Нацыянальнасць – беларус” можа стаць беларускім бэстсэлерам

“Нацыянальнасць – беларус” можа стаць беларускім бэстсэлерам: каля 100 кніг было прададзена за 4 дні на Віцебшчыне. Каля 150 чалавек прысутнічала на прэзентацыях новага нумару “Arche” з удзелам галоўнага рэдактара часопіса Валера Булгакава і кніжкі “Нацыянальнасць – беларус” Алега Латышонка па шматлікіх месцах Беларусі з 20 па 23 жніўня. Далей »

Акулін і Дранько-Майсюк у Германавічах

Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк выступілі перад удзельнікамі краязнаўчай канферэнцыі, ладжанай у культурна-асветніцкім цэнтры імя Язэпа Драздовіча ў вёсцы Германавічы (Шаркаўшчына) 3 ліпеня.  Эдуард Акулін: “Для нас вялікім гонарам стала запрашэнне да ўдзелу канферэнцыі, што ладзілася шчырай  руплівіцай на ніве Беларушчыны Адай Райчонак". Далей »

Сустрэча з Антонам Астаповічам і Змітром Бартосікам у Германавічах

20 сакавіка ў Літаратурна-мастацкім музеі імя Міхася Райчонка (в. Германавічы Шаркаўшчынскага р-ну) адбылася гісторыка-культурная вечарына, якую ладзілі Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і мясцовы Культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча ў рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!” Далей »