Хопіць сядзець у Мінску! Маштабная вандроўка 21 траўня

Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” запрашае вас у падарожжа па маршруту Мінск – Гудагай – Астравец – Варняны – Варона – Быстрыца – Тракенікі – Кемелішкі – Міхалішкі – Гервяты – Мінск. Акрамя гэтага, вы атрымаеце цудоўную магчымасць пабачыць астравецкія краявіды, што ўжо ўвабраліся ў летнія колеры, дзіўнай прыгажосці касцёл Святой Тройцы ў Гервятах – памерам з 18-павярховы дом і з 12-цю статуямі апосталаў абапал, а таксама – пагранічную заставу “Гудагай”, дзе нас па-сяброўску сустрэнуць памежнікі і ў гонар набліжэння свайго прафесійнага свята пакажуць нават тое, што зазвычай недасягальнае для звычайных турыстаў – умовы сваёй адказнай працы і памежную паласу. Інфармацыйнае суправаджэнне – Аляксей Фралоў. Выезд – 21 траўня 2011 г. (субота) у 7:30 раніцы. Запіс па тэлефоне +375 29 7550370 (Зміцер) +375 29 5043114 (Таццяна) Далей »

Запрашаем у вандроўку «Шляхамі старой Літвы»

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на экскурсію "Шляхамі старой Літвы" па маршруце Залессе – Солы – Гервяты – Варона, якая адбудзецца ў нядзелю 21 чэрвеня. Экскурсію будзе весці вядомы краязнаўца і экскурсавод Сяргей Верамейчык. Далей »

Прэзентацыя “Малой падарожнай кніжкі” адбылася на Астравеччыне

Вядомы беларускі мастак і фатограф Артур Клінаў прэзентаваў 18 красавіка сваю аўтабіяграфічную “Малую падарожную кніжку па Горадзе Сонца”. Прэзентацыі ладзіліся ў школе мястэчка Варона і раённай бібліятэцы Астраўца. Далей »