Вось гэта быў баль! “Песні філаматаў” у Полацку і Віцебску

reduty-vitebsk-20120121-14-450x300

Першыя ў 2012 годзе выступы музычна-гістарычнага праекта “Песні філаматаў і філарэтаў”, што ажыццяўляецца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” пры падтрымцы МГА “Гісторыка”, адбыліся 21 студзеня ў Полацку і Віцебску. Далей »

Таццяна Беланогая прэзентавала альбом “Ніткі” ў Віцебску 21 траўня

Віцебск стаў чарговым горадам Беларусі, дзе адбылася прэзентацыя дыску “Ніткі” Тацяны Беланогай у межах кампаніі “Будзьма беларусамі”. Гэтым разам Таццяны выступіла у Цэнтры сучаснага мастацтва г. Віцебска. Так пра свае уражанні ад імпрэзы кажа сама спявачка: “Мой канцэрт праходзіць ужо другі раз у гэтых сценах. Цэнтр сучаснага мастацтва мог бы ператварыцца накшталт ў берлінскі Тахелес. Гэта тое месца, дзе розныя накірункі мастацтва перакрыжоўваюцца, але не замінаюць адзін адному. У Віцебску, як і ў кожным горадзе, свая адметная публіка. Але Шагал і яго нашчадкі пакінулі свой дух – віцебскія слухачы заўсёды ўзнёслыя, так бы мовіць “над горадам”. Хачу падзякаваць за дапамогу ў арганізацыі канцэрту дзяўчатам, якія нягледзячы, што ў іх сэсія, арганізавалі сустрэчу. Калі ёсць салідарнасць – у нас ёсць надзея.“ Далей »

Таццяна Беланогая ў Віцебску 21 траўня

21 траўня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца сустрэча з Таццянай Беланогай і прэзентацыя яе дыску “Ніткі” ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва. Сустрэчы Таццяны з Віцебскам ужо сталі традыцыяй для спявачкі: сёлета яна прыязджае ў трэці раз дый яшчэ з прэзентацыяй новага дыску! Альбом «Ніткі» распавядае пра нябачныя сувязі паміж людзьмі ў сям’і, краіне, свеце. На дыску акрамя песен (“Знітаваныя”, “Сны”, “Вены кахання” і інш.) змешчаны пераклады тэкстаў песен Таццяны на польскую і ангельскую мовы і кліп “Да цябе”. З усімі пытаннямі тэлефануйце па наступных нумарах: +375 29 518-12-62 (Хрысціна) +375 29 115-76-25 (Света) Квіткі -- 3 000 рублёў у касе музея Адрас – Віцебск, Белабародава, 5 Пачатак – 15.00 Далей »

“Яська і конік ягоны Грыўка”. Прэзентацыя ў Віцебску

У Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, 2 красавіка, у музеі “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” адбылася прэзентацыя кніжкі “Яська і конік ягоны Грыўка” — казкі пра незвычайнае пераўвасабленне маленькага хлопчыка Яські і яго ўдзел у Грунвальдскай бітве, 600-годзем якой быў адзначаны 2010 год. Імпрэза прайшла ў межах культурнай грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” (budzma.org), пра якую шмат казалася падчас мерапрыемства аўтарам кнігі Юрыем Усціновічам і яго сябрамі — чальцамі Мінскага клуба гістарычнай рэканструкцыі “GIVOJT”. Героі імпрэзы паўсталі перад наведнікамі ў вобразах сярэднявечных рыцараў у адпаведных строях і са зброяй. Пасля прэзентацыі арыгінальнага выдання ў выставачнай зале зазвінелі цяжкія мячы і разгуляліся сярэднявечныя ваяры. Дудар Ігар Расолька выканаў мелодыі старадаўніх танцаў і песняў земляў Вялікага Княства Літоўскага. Публіка не ўтрымалася на месцах і кінулася ў скокі. Юры Усціновіч — гісторык, ветэран руху гістарычнай рэканструкцыі, з даўніх часоў сябра МГА "Гісторыка", былы кіраўнік Народнага тэатра гістарычнага строю “Полацкі звяз”, аўтар сцэнароў многіх замалёвак з “Падарожжаў дылетанта”, рэжысёр-пастаноўшчык трукаў і шэрагу пластычных гістарычных спектакляў. “Яська і конік ягоны Грыўка” — сумесны праект Ю. Усціновіча і МГА “Гісторыка”, які стаў першай спробай пяра для аўтара ў галіне дзіцячай кніжкі. Па словах аўтара, кніга — першая з адмысловай серыі гістарычных кніг для дзяцей, хутка пойдзе ў друк кніга другая і ўжо знаходзіцца ў стадыі складання трэцяя! Мерапрыемства ладзіла МГА “Гісторыка” (my-historica.org), інфармацыйную падтрымку дапамагала забяспечыць культурная прастора vitebsk4.me. Цудоўным памятным падарункам для многіх з наведнікаў гэтай незвычайнай сустрэчы сталі паштоўкі ад кампаніі "Будзьма беларусамі!". Далей »

Вольга Акуліч у Віцебску 16 красавіка

У межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" 16 красавіка 2011 лідар гурта “Верасень” Вольга Акуліч возьме ўдзел у музычна-паэтычнай сустрэчы “У коле сяброў”. У гэты вечар камерная зала Цэнтра культуры “Віцебск” ператвараецца ў “арт-кватэру”, дзе ў цёплай сяброўскай атмасферы кватэрніка за кубкам гарбаты прагучаць вершы і песні. Свае творы выканаюць удзельнікі Віцебскага тэатра-студыі бардаўскай песні, вершы прачытае актор тэатра імя Я. Коласа Дзяніс Аўхаранка. Пачатак а 18-й у камернай зале ГКЦ “Віцебск” (вул. Маякоўскага, 1). Далей »

“Яська і конік ягоны Грыўка” у Віцебску

У межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 2 красавіка ў Віцебску адбудзецца прэзентацыя дзіцячай кніжкі “Яська і конік ягоны Грыўка”. Кніга прысвечаная лёсавызначальнай гістарычнай падзеі – Грунвальдскай бітве – і з’яўляецца першай з адмысловай серыі гістарычных кніг для дзяцей. Удзел у прэзентацыі возьме яе аўтар – Юрась Усціновіч, гісторык, ветэран руху гістарычнай рэканструкцыі, былы кіраўнік Народнага тэатра гістарычнага строю “Полацкі звяз”. Па традыцыі прэзентацыя з Юрасём ператворыцца ў сапраўдны сярэднявечны тэатр у суправаджэнні старадаўняй дуды. Запрашаем дзетак і іх бацькоў! Адбудзецца імпрэза ў музеі “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” (г.Віцебск, вул. Белабародава, 5). Пачатак а 15-й гадзіне. Далей »

«Князь Мышкін» і Sang Sattawood

11 сьнежня. 21:00. Віцебск. Паддашак «Князь Мышкін» і Sang Sattawood Даведкі: (029) 217-78-00, (029) 514-02-09 Адрас: вул. Кастрычніцкая, 11 шарм эль шейх отели отзывы отели в ялте доминикана отдых таиланд горящие туры доминикана поиск туров Далей »

В Витебской области отреставрировали почтовую станцию XIX века

На месте былых стойл для лошадей – современный автопаркинг. Бывшая каретная – теперь гараж для железных коней. Домик станционного смотрителя – кафе белорусской кухни. А флигель для ямщиков – отель для постояльцев. Так выглядит почтовая станция на новый лад. Далей »

Старонка 1 з 2112345...Апошняя »