Запрашаем да ўдзелу ў культурна-адукацыйным праекце “Адкрый для сябе Вільню!”

Вільня

Моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” супольна з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае да ўдзелу ў новым культурна-адукацыйным праекце “Адкрый для сябе Вільню!” (Discover Vilnius!) вучняў 10-11 класаў беларускіх школ! Далей »

Нашы ў Вільні. Vinsent выступіў на фестывалі нацыянальных культур

IMG_1268

24 верасня Vinsent выступіў з сольным канцэртам у межах фестывалю нацыянальных культур “Кірмаш народаў”, які трэці год запар праходзіў у гэтыя выходныя ў Вільні. На ім прадстаўнікі розных нацыянальных меншасцяў, што супольна пражываюць у Вільні, прэзентуюць свае родныя краіны і народы. На галоўнай сцэне ў самым сэрцы літоўскай сталіцы, на плошчы Гедыміна, артыст выканаў свае найлепшыя песні. Выступ стаў прыемным падарункам для шматлікіх беларусаў, якія жывуць і вучацца ў Вільні альбо гэтымі выходнымі завіталі ў горад. Далей »

Беларусы на “Кірмашы народаў” у Вільні 24-25 верасня

Tautu_muge_logo

24-25 верасня ў Вільні на праспекце Гедыміна ад Катэдры да Лукішак у трэці раз пройдзе гарадскі фестываль нацыянальных рамёстваў, страў і культур “Кірмаш народаў” ці па-літоўску „TAUTŲ MUGĖ“. На ім прадстаўнікі розных нацыянальных меншасцяў, што супольна пражываюць у Вільні, прэзентуюць свае родныя краіны і народы. Далей »

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №12. Пра заснаванне Вільні

Гэта ўсё машына часу вінаватая. Паваліў з яе чорны дым, прыборная дошка расплавілася, ключы запалення з адтуліны вываліліся — і замест маіх любых адраджэнскіх часоў трапіў я ў абсалютна нязнаную эпоху. Носам ветру — па-ранейшаму тут Сярэднявечча і цемрашальства. І проста цемра, бо ноч. На ўсякі выпадак у ваўка перакінуўся і яшчэ зверху кальчугу надзеў, бо, думаю, дзе Сярэднявечча, там і ножычкам пырнуць могуць. Далей »

Айцец Надсан наведаў ЕГУ з прэзэнтацыяй кнігі

Айцец Аляксандар Надсан наведаў Еўрапейскі гуманітарны універсітэт у Вільні 20 кастрычніка. Мэтай візіта сталася выданне ўнікальнай ў беларускай літаратуры кнігі па беларусыстыцы, што прысведчаная да 80-ці годдзя Надсана і 50-ці годдзя яго святарства. Далей »

Фотовыставка Олега Яровенко «Подъезд № 3» включена в программу фестиваля арт-фотографии In Focus

19 августа  в Вильнюсе открылся Международный фестиваль арт-фотографии In Focus. До 5 октября в галереях города будет представлено более 80 авторов из 10 стран. Впервые в программу фестиваля включена персональная выставка белорусского фотографа.  Далей »

Старонка 1 з 512345