Кніга Ўладзіміра Арлова “Ля Дзікага Поля” была прэзентавана на Аршаншчыне

23 чэрвеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Уладзімір Арлоў выступіў на Аршаншчыне. Празаік і паэт правёў тры сустрэчы: непасрэдна ў раённым цэнтры і ў мястэчку Копысь. Уладзімір Арлоў прэзентаваў сваю новую кнігу гістарычнай прозы “Ля Дзікага Поля”, а таксама новыя выданні сваёй кнігі “Імёны Свабоды” і аўдыёкнігу Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. Апрача кніг удзельнікі сустрэчы атрымалі памятныя сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” Далей »

Уладзімер Арлоў у Оршы і Копысі 23 чэрвеня

23 чэрвеня ў Оршы і Копысі (Магілёўская вобласць) адбудуцца літаратурна-музычныя сустрэчы з пісьменнікам Уладзімірам Арловым. Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і чакаюць усіх прыхільнікаў беларускай гісторыі ды паэзіі, якім абяцаюць творчую цёплую атмасферу і конкурсы з адмысловымі падарункамі. Па ўсіх пытаннях (час і месца імпрэзаў) звяртацца па тэлефонах арганізатараў: 8029 319 65 74 (вэлком), 8033 67596 99 (мтс). на фота - Уладзімер Арлоў і Зміцер Бартосік Далей »

Гукайма вясну разам са Змітром Вайцюшкевічам: канцэрты ў Мазыры і Оршы

Бясконцая і халодная зіма, натуральна, задзяўбла. З кожным днём усім нам хочацца вясны, і з кожным днём усе болей відавочным робіцца яе хуткі і непазбежны надыход. Паскорыць надыход цяпла на Беларусь дапаможа Зміцер Вайцюшкевіч, які 2 сакавіка скіруецца на поўдзень краіны, дзе сустрэне прыгажуню-вясну ля ўкраінскай мяжы і разам з ёй выступіць у Мазыры. Ужо наступным днём творца адвязе вясну на поўнач, у Оршу, дзе дасць яшчэ два выступы. Пасля гэтага вясна акупуе ўсю тэрыторыю Беларусі, а творца засяродзіцца на падрыхтоўцы да святочнага канцэрту 8 сакавіка. Выступы музыкі і надыход вясны адбудуцца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Будзьма з вясной! 2 сакавіка Мазыр, СШ №5 12.00. 3 сакавіка Орша 12.00. СШ №4 14.00. Чыгуначны каледж Далей »

«Ладдзя Роспачы» даплыла да радзімы аўтара

У канцы студзеня ў Аршанскім музеі Уладзіміра Караткевіча адбылася прэзентацыя адной з найбольш папулярных кніг пісьменніка – «Ладдзя Роспачы». Вядомы твор упершыню дайшоў да чытача ў аўтарскім, непадцэнзурным варыянце. У межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» кнігу прэзентавалі журналісты Глеб Лабадзенка, аўтар ідэі выдання, і Яўген Валошын. Далей »

11.09 — фэст «Бітва пад Воршай’2010»

Фэстываль штогод ладзіцца на Крапівеньскім полі пад Воршай. Оўпэн эйр прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы — 8 верасьня 1514 году войска ВКЛ перамагло войска Маскоўскага княства. Праграма фэсту традыцыйна адкрытая, да ўдзелу запрашаюцца барды ды іншыя выканаўцы. Далей »

У Оршы абвясьцілі конкурс да 600-годдзя Грунвальдзкай бітвы

Ідэя зрабіць выставу дзіцячага малюнку да 600-годдзя Грунвальдзкай бітвы належыць грамадзкаму аргкамітэту, які створаны дзеля падрыхтоўкі імпрэзаў, прымеркаваных да гэтай значнай гістарычнай падзеі. Далей »

Аршанская ноч музееў прайшла пад знакам коткі (фота)

Каля 700 чалавек наведалі гістарычна-містычную феерыю, што зладзілі супрацоўнікі аршанскага музейнага комплексу. Ноч музееў у Оршы зрабілі з ухілам нават больш ў містыку ды старажытныя паданні, чым у “лічбы ды факты”. Далей »

Старонка 1 з 41234