Алеся Сівохіна: Цёплыя песні ў лістападзе

У межах агульнанацыянальнай грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” бард Алеся Сівохіна двойчы выступіць цягам лістапада. Імпрэзы адбудуцца: 12 лістапада – Талька, Дом культуры пачатак у 17.00 уваход вольны.   19 лістапада – Зялёны Бор, традыцыйны канцэрт “19-га а 19-й” пачатак у 19.00 уваход вольны. Падчас імпрэзаў самыя актыўныя слухачы і ўдзельнікі конкурсаў змогуць атрымаць памятныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Далей »

Як творцы “будзьма-буддызм” у Зялёным Бары вынайшлі

На чарговым, ліпеньскім, канцэрце "19-га а 19-й" у пасёлку Зялёны Бор адбыўся сумесны выступ паэта Алеся Плоткі і барда Рамана Яраша. Творчая калабарацыя здарылася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” спантанна, бо на канцэрт не здолела паехаць захварэўшая Таццяна Беланогая. Яе прысутнасць, аднак, была ўвасобленая добрымі пажаданнямі ад паэтаў і спадзяваннем на тое, што яна прыедзе ў месяцы наступным. Далей »

Таццяна Беланогая і Алесь Плотка. Сустрэча ў Зялёным Бары

Па добрай традыцыі канцэртаў “19-га а 19-й”, 19 ліпеня а 19-й гадзіне ў пасёлку Зялёны Бор (Мінская вобласць, Смалявіцкі раён) адбудзецца выступ барда Таццяны Беланогай і паэта Алеся Плоткі. Канцэрт будзе праходзіць у пасялковым парку. Пры дрэнным надвор’і канцэрт адбудзецца ў Зеленаборскім доме культуры. Пасля канцэрту ўсе прысутныя атрымаюць магчымасць набыць кнігі і дыскі выканаўцаў. Далей »

«19-га а 19-й». Босае Сонца ў Зялёным Бары

Штомесяц 19-га а 19-й у Зялёны Бор завітваюць самыя разнастайныя творцы. У бліжэйшы чацвер у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” майстэрню наведае малады рок-гурт з Мінска «Босае Сонца». Музыкі зайграюць акустычны канцэрт у скарочаным складзе: Алесь Кот-Зайцаў – гітара, спевы; Аляксандр Ясінскі – баян. Выступ пройдзе ў фармаце творчай сустрэчы, самых актыўных удзельнікаў якой чакаюць падарункі ад культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Адбудзецца канцэрт у Зеленаборскім доме культуры 19-га траўня а 19:00. Далей »

Зміцер Вайцюшкевіч: далей, гучней, часцей

Зміцер Вайцюшкевіч працягвае бурную гастрольную актыўнасць у межах кампаніі "Будзьма беларусамі!". Найбліжэйшым часам чакаюцца чатыры канцэрты артыста. Халоднымі лютаўскімі днямі вакаліста, аўтара музыкі, аранжыроўшчыка і музыкі Змітра Вайцюшкевіча можна будзе ўбачыць і пачуць на сцэнах Зялёнага Бору, Гародні, Лагойску і Бярозаўкі, радзімы аўтара. Былы ўдзельнік гуртоў “Палац” і “Kriwi”, а цяпер лідар і ідэйны натхняльнік “WZ-Orkiestra” выканае як даўнія песні, так і новыя, эксклюзіўныя кампазіцыі. 19 лютага пасёлак Зялёны Бор, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць Дом культуры 19.00 22 лютага Гародня Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 1/1 19.00 Квіткі 10 000 і 15 000 Даведкі: + 375 (152) 74-59-30, + 375 (152) 74-59-27 24 лютага Лагойск, Мінская вобл. Дом Адпачынку састарэлых і інвалідаў 12.00 Уваход вольны 25 лютага Бярозаўка, Дом культуры Гарадзенская вобл., Лідскі р-н., г. Бярозаўка Пачатак – 18.00 Уваход – 4000 Далей »

Сольныя выступы Касі Камоцкай пройдуць на працягу лютага па Беларусі

Каралева беларускай бардаўскай песні Кася Камоцкая завітае ў Навагрудак 14 лютага. Выступ пройдзе ў будынку гістарычна-краязнаўчага музея па адрасе: вул. Гродзенская, 2 і распачнецца а 15-й гадзіне. Далей »