Марыі Калеснікавай, адной з ключавых фігур і сімвалаў беларускага пратэсту-2020, сёння спаўняецца 42 гады. «Гэта ўжо чацвёрты дзень народзінаў у зняволенні і другі год, калі мы не можам перадаць Машы віншаванні з-за інфармацыйнай блакады. Нават сваякі не маюць сувязі з ёй», — кажа Таццяна Хоміч, сястра Марыі
Псіхолаг Вольга Вялічка — пра ідэалогію ў школах і яе наступствы. Псіхолаг лічыць, што ідэалогія ў школах уплывае на дзяцей наступным чынам: дзеці не маюць пачуцця бездапаможнасці, і ўсе карцінкі з вайны, запужванне, калі сілавікі прыходзяць у школы, разбіраюць аўтаматы, калі адбываюцца паказальныя судовыя выступы — гэта адлюстроўваецца на ўяўленні дзяцей, і гэта надоўга.
Новапрызначаны дырэктар Нацыянальнае бібліятэкі рэжымны прапагандыст Гігін вырашае, як беларусам ставіцца да Кастуся Каліноўскага, Ларысы Геніюш і Васіля Быкава, піша Сяргей Дубавец на «Радыё Свабода». Гучыць, мякка кажучы, кур’ёзна, бо ацэнку названым асобам даўно далі і ўлады, і навука, і людзі. Яны — у кантэксьце Канстытуцыі Беларусі як незалежнай дзяржавы, а таму спробы зацерці іх ідуць на шкоду беларускай дзяржаўнасьці і незалежнасьці
Улетку 2015-га мой сябар толькі вярнуўся ў Кіеў з Усходу і злавіў дэпрэсію. Не ад перажытага і пабачанага. Але ад таго, што Кіеў жыве фестывалямі, новымі кавярнямі, а ў «качалках» поўна мужыкоў. Калі старэйшы таварыш-украінец патлумачыў, што на Траешчыне пілі і будуць піць заўжды — таго троху адпусціла...
Ужо шмат дзесяцігоддзяў беларусы едуць адпачываць у Сакартвэла. Прычын для гэтага шмат. Краіна прыцягвае нас не толькі экзатычнай прыродай і пяшчотным кліматам, але і гасціннасцю, якой заўжды славіліся картвэлы. Дзякуючы гэтаму артыкулу вы зможаце па-новаму зірнуць на краіну праз малавядомыя старонкі нашай беларускай гісторыі і яе выбітных дзеячаў.
Завітаць у Глыбокае варта хаця б дзеля таго, каб адчуць дух сапраўднага беларускага мястэчка. Старажытныя храмы тут суседнічаюць з абсалютна сучаснымі кавярнямі са смачнай кавай, як раней з аўстэрыямі для падарожнікаў, гандлёвыя традыцыі на старажытным шляху з Вільні на Полацак сёння ўвасобіліся ў безлічы дробных крамак, колькасць якіх на няпоўных 20 000 месцічаў сапраўды ўражвае. Тут проста на вуліцы можна пачуць беларускую мову ў нязмушанай гаворцы мінакоў ды атрымаць зніжку ці пачастунак за замову па-беларуску. Чаму варта наведаць Глыбокае і чым там заняцца, распавядаем у нашым гайдзе
У сённяшняй вандроўцы прапануем выправіцца на шпацыр па Старой Рызе ды наведаць будынкі, звязаныя з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут пабачым месца, дзе ўпершыню быў узняты бел-чырвона-белы сцяг у горадзе, будынкі, дзе месцілася вайскова-дыпламатычная місія БНР, беларускія навучальныя ўстановы, друкаваліся беларускія перыядычныя выданні ды кнігі, адбываліся імпрэзы, спектаклі і іншыя значныя для беларусаў падзеі.
Ці кожны шляхціц любіў чытаць? А шляхцянка? Адкуль бралі новыя кнігі, газеты, часопісы? Як захоўвалі забароненую літаратуру? Навошта чыталі ўголас? Ці кожная сядзіба мела вялікі кнігазбор? Урэшце, які лёс чакаў шляхецкія бібліятэкі?
Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы. П’янкі, паляванні, балі, мядзведзі, тролінг першых асобаў, хамства...