Калі чатыры серыі серыяла «Працэсы» ўжо даўно прагледжаны, а хочацца паглядзець нешта ў падобнай стылістыцы, прапануем вашай увазе раннія рэжысёрскія працы суаўтара праекта «ЧынЧынЧэнэл» і серыяла «Працэсы» Андрэя Кашперскага. Тры кароткаметражныя фільмы «Тут быў Саша», «Цукар» і «Hasta la vista, baby» цяпер даступныя на платформе VODBLISK.
У фільмаграфіі Андрэя Кашперскага больш за 10 кароткаметражных фільмаў, некаторыя з якіх былі адабраны і атрымалі ўзнагароды на міжнародных кінафестывалях. Падобна «Працэсам» у ранніх працах рэжысёра ўдосталь сатыры і абсурду, і нават у пастаноўцы кадраў счытваецца почырк аднаго з самых папулярных камедыйных рэжысёраў Беларусі.
У фільме «Тут быў Саша» дзеянне разгортваецца на дзіцячай пляцоўцы. Усё пачынаецца са сваркі двух умілаваных, якім цяпер трэба наладзіць паразуменне і давер у адносінах. Аднак у працэс умешваюцца вонкавыя фактары...
Некалькі сяброў сядзяць у кавярні і задорна расказваюць адзін аднаму пацешныя навіны з Беларусі. З гэтага і складаецца вострасацыяльная стужка «Цукар».
«Hasta la vista, baby» — кароткі і жорсткі фільм пра жарт, які ператвараецца ў самы сапраўдны кашмар.
Тыя, хто знаходзіцца па-за межамі Беларусі, могуць набыць фільмы «Тут быў Саша», «Цукар» і «Hasta la vista, baby» паасобку за 5$, або тры фільмы разам за 9$. Для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, фільмы медыятэкі VODBLISK даступныя бясплатна.
Нагадваем, што на працягу ўсяго красавіка на платформе VODBLISK дзейнічае спецыяльная прапанова са скідкамі на 3 пакеты фільмаў анлайн-кінатэатра. Доступ да прагляду 3 стужак з пакета «Ізі-пізі» можна набыць за 9,99$. 6 фільмаў з пакета «Прасунуты» даступныя за 14,99$, замест 30$. Пакет «Люкс», у які ўваходзіць 9 стужак беларускіх аўтараў і аўтарак, каштуе 19,99$, набыўшы яго можна паглядзець унікальнае кіно і зэканоміць 61,01$.
Пры падтрымцы: LTAID — Lithuania development cooperation, CPVA — Central Project Management Agency.
Пры інфармацыйнай падтрымцы: Беларуская Рада культуры, HER Docs.
Чытайце яшчэ:
«Гумар дапамагае не апускаць рукі». Рэжысёр Андрэй Кашперскі пра палітычную сатыру, серыял «Працэсы» і планы на будучыню