Рэцэнзія на кнігу Алы Сямёнавай «У святой краіне выгнання»

giedroyc_award_mini

"Мне цяжка ўявіць, каб Ала Сяменава напісала гэтую сваю аўтабіяграфічную аповесць у савецкі час. Настолькі нетыповая ў яе тэксце Беларусь, настолькі нетыповыя, несавецкія ў стэрэатыпным разуменні яе героі. Перад намі – свет беларускага заходняга мястэчка (у якім пазнаецца Наваградак). З руінамі старога замка, з гарой Міндоўга, з фарным касцёлам і жыхарамі, якія надзяюць на святы капелюшы і карункавыя пальчаткі, слухаюць паланэзы і спяваюць “Зорку Венеру”... Далей »

Колькі чытаюць беларусы: вынікі апытання

Ужо два дзесяцігоддзі Беларусь ― незалежная краіна са сваёй культурнай і адукацыйнай палітыкай, творчымі саюзамі, перыядычнымі выданнямі. Як змянілася становішча беларускай літаратуры за часы незалежнасці? У 2011 годзе напярэдадні года кнігі Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да лабараторыі “Новак”  з просьбай правесці апытанне, каб даведацца, колькі чытаюць беларусы, што іх цікавіць у літаратуры, і  хто з сучасных беларускіх літаратараў найбольш падабаецца чытачу. Далей »

Пераможцы «Ператвора» атрымалі ўзнагароды

929

Урачыстая цырымонія ўганаравання пераможцаў конкурсу перакладаў са славянскіх моваў "Ператвор", абвешчанага восенню ініцыятыўнай групай "Kate&Osia" і інтэрнэт-часопісам "ПрайдзіСвет", прайшла 19 студзеня ў кнігарні "логвінаЎ" пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!". Далей »

“Па якім мяняеце курсе?”: Андрэй Хадановіч адкрыў свой “Абменнік” (+mp3)

А Хадановіч 1 паштоўка сайт аўт Сыльвія Бэрнацка

Мы прэзентуем упершыню для свабоднага запампоўвання аўдыёдыск паэта Андрэя Хадановіча “Абменнік”, які пабачыў свет у 2007 годзе і ўжо амаль адсутнічае на паліцах крамаў. У складанку ўвайшлі як вершы самога Андрэя Хадановіча, так і творы пяці знакамітых замежных паэтаў, перакладзеных ім на беларускую мову. Усяго кружэлка змяшчае 35 вершаў, агульная працягласць гучання складае 44 хвіліны. Далей »

Вішнёў прыходзіць перад Калядамі

Вишнев2

Паэт Зміцер Вішнёў прэзентаваў сваю новую кнігу “Шоргат жукоў”. На прэзентацыі ён вырашыў абысціся без перформансаў і проста пачытаў свае творы ды гадзіну адказваў на пытанні аматараў паэзіі. Зрэшты, як выявілася, свае творы Вішнёў не хоча называць “вершамі”, а сябе — “паэтам”. Далей »

Віталь Рыжкоў выклаў у сеціва аўдыё-дадатак сваёй кнігі «Дзверы, замкнёныя на ключы» (mp3)

cover_rva1

Кніга Віталя Рыжкова "Дзверы, замкнёныя на ключы" выйшла ў кнігарні "Логвінаў" у серыі "Кніга+аўдыё" напрыканцы 2010 года. У 2011 годзе кніга атрымала прэмію імя Максіма Багдановіча "Дэбют". Па версіі кнігарні "ЛогвінаЎ" - кніга была адной з самых купляльных за 2011 год. Рэжысёрам і ўкладальнікам аўдыё-дадатка выступіў Дзмітры Дзмітрыеў. Далей »

Памяці Таццяны Сапач: “Тутэйшая”, жывая назаўсёды

sapacz_taciana101228

З успамінаў і чытання вершаў паэткі Таццяны Сапач распачаўся цыкл не звязаных між сабой сустрэч аб розных людзях, што належаць да літаратурнага аб'яднання "Тутэйшыя", якому сёлета 25 гадоў. Далей »

«Зборная РБ па негалоўных відах спорту»: пасмяяцца з сябе

_470

Чатырнаццаць апавяданняў увайшло ў новую кнігу перакладчыка і празаіка Паўла Касцюкевіча «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». З нагоды выхаду кнігі 20 снежня ў кнігарні «логвінаЎ» адбылася аўтограф-сесія Паўла Касцюкевіча, дзе былі зачытаныя ўрыўкі з кнігі. Далей »

Старонка 1 з 6212345...Апошняя »