Апошняму каралю Рэчы Паспалітай – 280 гадоў

331px-Stanisław_August_Poniatowski_coronation_robes

Апошні кароль рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адзначыў бы 17 студзеня 280 гадоў. Большасць часу свайго праўлення кароль правёў у Горадні, якая сталася для яго другой радзімай. Далей »

Дырэктар Інстытута гісторыі пра фільм «Будзьма беларусамі!»: БССР – не «дзірка ад бубліка»!

2012_01_10_tut_bava0_02

Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, - госць праграмы TUT-Бава. З Даніловічам гаворыць журналіст Алёна Андрэева. На думку Даніловіча, перапісванне беларускіх школьных падручнікаў тры разы за апошнія 20 год дазваляе сёння гаварыць пра добра ўзважаныя падручнікі па гісторыі Беларусі, якія належным чынам прадстаўляюць нашу багатую гісторыка-культурную спадчыну. Пасля прагляду анімацыйнага фільма "Будзьма беларусамі!" госць даў свой каментар. Далей »

Беларускі архіў вуснай гісторыі запрашае на прэзентацыю праекту!

Памяць

Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас на прэзентацыю інтэрнэт-праекту “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, першага беларускага анлайн-сховішча калекцый вусных успамінаў, сабраных рознымі даследчыкамі гісторыі Беларусі. Мы збіраем такія матэрыялы для фармавання масавага корпусу крыніц такога кшталту, каб з выкарыстаннем сучасных тэхналогій захоўваць гэтыя дакументы і арганізоўваць доступ да іх зацікаўленых. Мы хочам паказаць гісторыю Беларусі ХХ ст. праз прызму погляду сведкі часу і такім чынам дапамагчы захаванню памяці пра найноўшы перыяд гісторыі Беларусі, у тым ліку па тэмах, якія з’яўляюцца актуальнымі і спрэчнымі, дапамаглі б дыскусіі ў грамадстве, узбагацілі б магчымасці разгляду (беларускім кантэкстам) гісторыі СССР у сусветных даследаваннях. Далей »

Ігар Трусаў: Я рады, што ў дзяржавы няма грошай на рэканструкцыю Каложы

Гісторык архітэктуры і рэстаўратар Ігар Трусаў прэзентаваў 11 жніўня ў гарадзенскай бібліятэцы імя Карскага тры свае новыя выданні: “Гродзенскія прыгарадныя каралеўскія рэзідэнцыі”, “Барысаглебская царква”, “Гродзенскія масты”. Некалькі гадоў таму планавалася , што гэтыя выданні стануць дапаможным матэрыялам для гарадзенскіх школьнікаў і студэнтаў па прадмеце “Гродназнаўства”. Аднак праз недахоп грошай выданні выйшлі ў прыватнай друкарні накладам 500 асобнікаў. Далей »

Гародня: Каліноўскі — спрэчная асоба

Асобе Кастуся Каліноўскага і яго ролі ў жыцці ХІХ стагоддзя была прысвечаная сустрэча, што адбылася ў Гародні 28 чэрвеня. Гарадзенскія гісторыкі прэзентавалі зборнік “Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі”. Далей »

Аб рэспубліканскай акцыі “Захаваем Навагрудскі замак разам”

Па ініцыятыве Міністэрства культуры праводзіцца рэспубліканская акцыя «Захаваем Навагрудскі замак разам». Мэта акцыі - прыцягнуць увагу грамадскасці да захавання Навагрудскага замка, які з’яўляецца помнікам архітэктуры XIII-XVI стагоддзяў, а таксама арганізаваць добраахвотны збор сродкаў на рэстаўрацыйныя работы, якія пройдуць у некалькі этапаў. Далей »

Клуб гістарычнай рэканструкцыі “GIVOJT”

Крыху больш за два гады таму Клуб гістарычнай рэканструкцыі “GIVOJT” быў заснаваны пры  ЦТДіМ “Эўрыка”. Чальцамі клюбу з’яўляюцца навучэнцы старэйшых класаў, студэнты, і ўсе апантаныя беларускай мінуўшчынай ды культурай, што жадаюць супольна займацца гістарычнай рэканструкцыяй. Далей »

Гэта было нядаўна… З гісторыі з’яўлення друкаванай паштовай прадукцыі

Друкаваныя выданні пачалі з'яўляцца на нашай зямлі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Гэта былі газеты-аднадзёнкі, якія асвятлялі значныя падзеі ў краіне. Першым такім выданнем сталі "Навіны грозные а жалостлівые...". Яны выйшлі ў 1563 годзе і распавядалі пра напад Івана Грознага на беларускія землі. Далей »

Старонка 1 з 5112345...Апошняя »