Галоўнае пра “Будзьма!”


Галоўнае пра грамадска-культурніцкую кампанію “Будзьма беларусамі!”
1. Ідэя кампаніі
2. Мэты кампаніі
3. Рэалізацыя кампаніі
4. Партнёры кампаніі
5. Як далучыцца  кампаніі
6. Удзел у кампаніі
7. Асвятленне кампаніі

1. Ідэя кампаніі:

У сучасным зменлівым свеце найбольш цэняцца самабытнасць, пачуццё годнасці і яснае бачанне перспектывы.

Беларусы вартыя быць паспяховым народам.

Поспех магчымы толькі ў адзінстве.

Аб’яднаць беларусаў можна на глебе павагі да сябе, сваёй краіны, яе  гісторыі, культуры і мовы.

Беларус – гэта кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання.

Веданне, культуры, гісторыі  і мовы сваёй краіны дае чалавеку адметнасць сярод іншых народаў.

Будзьма беларусамі – гэта нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі!
Уверх

2. Мэты кампаніі:

Абудзіць у жыхароў Беларусі інтарэс да культуры сваёй краіны.

Заахвоціць беларусаў да ўсведамлення беларускай культуры як уласнай каштоўнасці.

Мы хочам, каб жыхары нашай краіны прамаўлялі слова “беларус” з годнасцю.

Мы хочам аб’яднаць беларусаў.
Уверх

3. Рэалізацыя кампаніі:

Мы будзем ладзіць шматлікія культурныя і асветніцкія акцыі па ўсёй Беларусі: лекцыі па беларускай гісторыі і культуры, канцэрты беларускіх музыкаў і гуртоў, выставы нашых найлепшых мастакоў, сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг, часопісаў і музычных праектаў і шмат іншага.
Уверх

4. Партнёры кампаніі:

Глядзець спіс

Заклікаем далучацца да кампаніі!
Уверх

5. Як далучыцца  кампаніі:

Да кампаніі можна далучыцца як персанальна, так і калектыўна: арганізацыяй ці ініцыятывай. Кантакты каардынатараў кампаніі: + 375 29 6320092 (Алена Макоўская),  + 375 29 6258378 (Ніна Шыдлоўская), + 375 29 6273550 (Севярын Квяткоўскі).
Уверх

6. Удзел у кампаніі:

Удзельнікам кампаніі можа стацца кожны, хто дасылае свае навіны на сайт budzma.org, наведвае імпрэзы кампаніі, распаўсюджвае інфармацыю пра кампанію. Таксама можна звярнуцца да каардынатараў “Будзьма!” з прапановай арганізаваць імпрэзу пад лозунгам кампаніі. Кампанія “Будзьма!” паспрыяе прыезду ў ваш горад беларускага літаратара, мастака, музыканта ці навукоўца.
Уверх

7. Асвятленне кампаніі:

“Будзьма!” публікуе анонсы сваіх мерапрыемстваў ды іншую інфармацыю, звязаную з кампаніяй на сайце budzma.org.
Вярнуцца на пачатак

39 каментароў

  1. # 02 кастрычніка 2008 17:18
    czalex

    >> Беларус – гэта кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання.

    прапаную дадаць «а таксама грамадзяне іншых краінаў, што ўсьведамляюць сябе беларусамі». У Расеі нас такіх толькі па афіцыйных зьвестках 800 тысячаў ;)

  2. # 11 лістапада 2008 10:03
    Loky

    Шаноўнае спадарства, як кампанія «Будзьма» ставіцца да беларускіх нацыянальных сымбаляў (бел-чырвон-белы сцяг і герб «Пагоня»)?
    Маё пытанне выклікана тым, што на канцэрце «Рок школа», які праводзіўся у межах кампаніі «Будзьма» 10 лістапада, людзей, якія мелі пры сабе нац. сымболіку, прымушалі, без тлумачэння прычын, ці зняць\прыкрыць яе, ці пакінуць канцэрт.

  3. # 11 лістапада 2008 11:00
    kviat

    Мяркую, што ўдзельнікі ставяцца да нацыянальнай сымболікі як да нацыянальнай сымболікі — з павагай. Іншае пытаньне, што не ўдзельнікі кампаніі Будзьма зрабілі з нацыянальных сымбаляў палітычныя сымбалі. Кожны з удзельнікаў сам выбірае тактыку працы ў той грамадзка-палітычнай сытуацыі, якая існуе на сёньня.

  4. # 20 лістапада 2008 00:28
    Rom

    super! tak trymac! dauno marylasia pra neszta pasdobnae, i vos – zdzejsnilasia!..

  5. # 05 снежня 2008 17:10
    Paweł

    Шкада, што няма слова, якое б асобна вызначала грамадзянаў Беларусі. Накшталт расейскага «россияне» (у адрозненні ад «русские»). Бо калі беларусамі лічыць грамадзянаў Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання, і беларусаў, якія жывуць па-за межамі Беларусі, атрымліваецца страшэнная блытаніна нацыянальных і грамадзянскіх паняццяў…

  6. # 06 снежня 2008 20:34
    Jurka

    A Biełarusy iz-za mieżau Respubliki Biełaruś ? To Biełarusy ci nie ?

  7. # 13 снежня 2008 18:14
    Сяргей

    Прыемна, што з’явіўся такі сайт! Нават у метро рэклама ідзе! Я быў так уражаны гэтым! Хоць штосьці ў нашай краіне на беларускай, роднай мове з’явілася!!!! Дзякуй усім, хто падымае родную культуру! =)))))))))))))))

  8. # 21 снежня 2008 15:39
    Paweł

    «Белому Россу»
    А если у кого-то в какой-либо стране проблемы с языком титульной нации, может ему стоит уехать (вернуться) в страну, где его родной язык является языком титульной нации?..

  9. # 26 снежня 2008 09:07
    Ігар

    Чаму б не размесьціць абодва сімвалы, я мею наўвазе сцігі, адзін дзяржаўны й другі нацыянальны. Я думаю, што гэта будзе першым крокам к аб’яднанню беларусаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў. Я разумею, што гэта накліча крытыку з абедзьвух бакоў, але гэта таксама магчымасьць, каб гэтая бокі паказалі на самай справе чаго яны хочуць: улады-грошай або шчасьця свайму народу, які вельмі розны , але гэта наш народ і гэта нашыя сімвалы. (тое самае, зразумела, датычыць і гербоў : дзяржаўнага і нацыянальнага).Беларусы, дзе ж вашая знакамітая талерантнасць?!!

  10. # 06 лютага 2009 19:36
    Skazk

    Почитал комментарии, ПОЛУЧИЛ ИСТИННОЕ МАРАЛЬНОЕ УДОВЛЕТВОРЕНИЕ! =)
    Компания очень хорошая, очень правильная!
    Наконец-то нашлись люди, которые, вместо того, чтобы «рвать страну на части» и «делить шкуру неубитого медведя» подумали и о белорусском народе (принимая его таким, какой он есть, а не таким, каким, по их мнению, должен быть), начали профессионально, методично формировать у людей национальное самосознание. Это вселяет надежду на будущее!
    Помимо прочего, приятно видеть, что ее организуют (м.б. учавствуют?..) высоко образованные люди!

    • # 03 лістапада 2011 18:25
      Аляксандар

      Чаму ж Вы, шаноўны, калі кажаце пра адукаванасьць, самі ж памыляецеся? Бо па-руску словы пішуцца «моральное» і «кампания» у тым кантэксьце, у якім Вы іх выкарыстоўваеце :-)

  11. # 06 лютага 2009 19:38
    Skazk

    Под словами «образованные люди» я имел ввидку и высокий уровень культуры..

  12. # 23 лютага 2009 16:49
    Рагачовец

    Таксама прыемна, што вось-вось, нарэшце нешта з’явілася!!!!))))
    Віншую ўсіх, усім поспехаў, застаецца толькі чакаць што з гэтага атрымаецца, спадзяюся на тое што нешта вельмі-вельмі значнае!(калі не прыкрыюць)))))))

  13. # 02 верасня 2009 18:57
    Лось

    усіх грамадзян Беларуси можна зваць беларусцы. Латышы і латвійцы. Беларусы і беларусцы. Рускія і расіяне. Добрая кампанія. А чырвона-зяленаму тутака не месца. Няхай сайт чырвона-белым застаецца, афіцыяльнаму Мінску ні сайт, ні кампанія не патрэбна пакуль што.

  14. # 13 снежня 2009 18:25
    worczun

    Паважаная Galina, па-расейску назва вашае краіны – «Белоруссия», а дзяржавы – «Беларусь». Гэта я вам як расейца кажу, але. Вашая канстытуцыя для нас пакуль што не закон (як і нашая для вас).

  15. # 26 снежня 2009 16:23
    Группа СУДАРУШКА

    Поп-фолк группа «СУДАРУШКА» предлагает партнёство в области популяризации Республики Беларус в мире.
    С уважением и надеждой на дальнейшее сотрудничество,
    Продюсер группы «СУДАРУШКА»
    Сергей Лазарев

  16. # 27 снежня 2009 11:21
    Mike Vazouski

    Назваліся б лепей якімі «Спадарынямі».Вы хаця па-беларуску спяваеце,папулярызатары?

  17. # 29 студзеня 2010 13:57
    Ростислав

    Мне надта падабалася…. вельмi цiкава !

  18. # 12 траўня 2010 00:21
    Кірстэн Джэксан

    дзень добры)да каго трэба зьвярнуцца, каб прыняць удзел у кампаніі накшталт «рэп-фэсту»?

  19. # 01 чэрвеня 2010 00:22
    Алена

    Інтэрнэт – прастора – вельмі зручна, клацнуў на клавішу і як бы справа зроблена. Яшчэ тэлефонны званок адной – двум асобам. А асоба можа хварэць, можа быць празмерна занята, проста эмацыйна і псіхалагічна стомлена. Павінна быць каардынацыйная суполка людзей, якія актыўна узаемадзейнічаюць.
    Вялізная праблема інфарматыўнасці паміж грамадскімі аб’яднаннямі, калі сустрэчу ладзіць адна арганізацыя, часта астатнія пра яе проста не ведаюць. Кампанія настолькі моцная і высокаякасная, што варта было папрацаваць над арганізацыйнымі момантамі.
    Каардынацыйным камітэтам павінны быць вывучаны ўсе магчымасці гарадской інтэрнэт- прасторы. Суполкі, інфармацыйныя сайты, саіты грамадскіх аб’яднанняў, актыўных асоб, дзейнасць якіх супадае з мэтамі кампаніі, павінны актыўна выкарыстоўвацца, калі не для рэкламы мерапрыемстваў, дык для інфармацыі. Усё грамадства павінна ведаць, што значыць “БУДЗЬМА”.
    Ёсць яшчэ адна праблема – сімволіка. Візуалізацыя вобраза – тое,што ўздзейнічае на падсвядомасць, тое , што матэрыалізуе ідэю. Нешта, што пазнавалася б, адзначала, яднала, кіравала, што можна насіць у якасці значкоў, захоўваць,трансфармаваць у сувенірныя вырабы, сціскаць у далоні, прыціскаць да сэрца… (здаецца занадта). Што гэта за радкі чалавечых постацяў, якія як бы і трымаюцца за ручкі, але самі тым часам распадаюцца на часцінкі і, здаецца, знікнуць, а здалёку наогул трансфармуюцца ў месіва. Магчыма, гэта і адлюстроўвае псіхалагічны стан нашага грамадства, але не можа сімвалізаваць ідэю “БУДЗЬМА”. Надрукаваныя ўнізе, ці ўверсе словы “budzma.org” губляюцца. Усё гэта распадаецца і няма за што зачапіцца воку.
    Раней быў адзін сімвал, які мне падаецца больш удалым – саламяная зорачка на далонях. Гэта магло бы быць. Саламяная , зразумела, не сімвал моцы, але сімвал адраджэння і бясконцасці жыцця, бо мы будзем жыць пакуль будзе радзіцца жыта на нашых палетках.
    ….Мне асабіста хацелася б нешта з каванага жалеза.
    Не злуйцеся. я ведаю…здагадваюся, як усё не проста. Дзякуй.

  20. Pingback: в кантакте « Эхо блогосферы

  21. # 27 жніўня 2010 01:03
    Vita

    Адкажыце,калі ласка,дзе набыць вырабы з вашым лагаціпам,дзякуй!

    • # 27 жніўня 2010 13:14
      kviat

      Галерэя «Ў» у Менску. пр-т Незалежнасці 37/А

  22. # 29 лістапада 2010 01:39
    andrejka88

    AHTUNG! Збор грошай на выкуп беларускай рэліквіі :nn.by/?c=ar&i=46567
    (Прабачце за спам)

  23. # 30 снежня 2010 13:05
    dramar

    Vielmi pryjemna, što narešcie źjaviłasia vartaja arganizacyja pa prapagandzie biełaruskaści! A jak stać jaje ŭdzielnikam praź Sieciva?

  24. # 01 сакавіка 2011 23:07
    Andrei

    Веданне, культуры, гісторыі і мовы сваёй краіны дае чалавеку адметнасць сярод іншых народаў.

  25. # 26 сакавіка 2011 16:27
    belarus

    «Беларус – гэта кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання».
    на маю думку, гэтая канцэпцыя грамадзянскага разумення нацыі ўжо састарэла. і тым больш для беларусаў яна з’яўляецца даволі шкоднай, бо размывае само паняцце нацыі. возьмем, да прыкладу, мясцовую азербайджанскую супольнасць. чалавек нарадзіўся ў Беларусі, але бацькі – азербайджанцы (або армяне, татары, яўрэі, рускія, цыганы і г.д. яны могуць быць нават неграмі і мець тут грамадзянства). ён, гэты чалавек, не з’яўляецца носьбітам беларускай культуры, не ведае мовы, не суадносіць сябе з беларускай супольнасцю, адзначае абсалютна іншыя святы, проста тут жыве як прадстаўнік якойсьці меншасці. дык які ж ён пры гэтым беларус?.. калі ён ужо асіміляваўся і ментальна непарыўна паяднаны з беларускай культурай, усведамляе сябе беларусам і мае да таго ж генетычныя падставы – тады іншая рэч. але навошта валіць усіх да купы? спонсары так патрабуюць? беларуская культура і так мае не надта моцную пазіцыю ў свеце, а гэтак ейны падмурак становіцца яшчэ больш хісткім…

  26. # 27 чэрвеня 2011 19:00
    Сяргей

    “Беларус – гэта кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання”.

    Нет, ето получится как Американец!
    Белорус ето не просто тот которий родился на територии Беларусии и гражданин, а тот которий потдерживает и продвигает Белорускую культуру, её язык, и стоит за её независимость и уникальньсть!

    Живе Беларусь!

    Извините за плохой русский. На Белоруском, к очен большому сожалению, мне очен уже трудно. :(

  27. # 11 кастрычніка 2008 23:24
    Іван Радзіміч

    Вось-вось, дакладна. У адной Маскве здаецца тысячаў дзесьці 80. А нам гэта было б цікава.

  28. # 29 лістапада 2008 18:41
    swiss

    Я разумею, што пагоня і бел-чырвона-белы сцяг ёсць гістарычныя сімвалы Беларусі. Але, на жаль, сёння гэтая сімволіка асацыюецца ў першую чаргу з апазіцыяй. А ў праекта «Будзьма» сярод мэтаў палітычнных нямашака. Гэта, лічу, і ёсць прычына таго, што арганізатары намагаюцца пазбегнуць усялякіх палітычных правакацый. У чым іх і падтрымліваю.

  29. # 06 снежня 2008 21:02
    Jurka

    Nia treba pamylaci simwal naroda iz tymczasowym sciaham ciapieraszniaje Republiki Bielarus – adno druhomu nie miaszaje.Jurka

  30. # 20 снежня 2008 20:03
    Paweł

    Беларусы з па-за межаў Беларусі, канешне ж беларусы. Пытанне у грамадзянах Беларусі іншай нацыянальнасці. Я, напрыклад, паляк па-нацыянальнасці. І канешне ж лічу сябе палякам і ніяк не беларусам. Аднак з’яўляюся грамадзянінам Беларусі, таму паважаю беларускую мову, гісторыю, культуру. Лічу, што кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад нацыянальнасці, ПАВІНЕН ведаць беларускую мову. І мяне страшна абурае, што большасць беларусаў «абыякавыя» (і яшчэ «тутэйшыя» і «Homo Sovieticus». Аднак страшэнна не люблю калі блытаюць нацыянальныя і грамадзянскія паняцці і называюць мяне беларусам. Таму мне і не хапае слова, якое б вызначала грамадзянаў Беларусі.

  31. # 21 снежня 2008 13:22
    Белый Росс

    Не рановато ли вам, батенька, решать что и кому должны граждане Белоруссии?

  32. # 21 снежня 2008 14:58
    Paweł

    У Вас проблемы с пониманием? Я написал «лічу» (по-русски это «считаю»). Т. е. это моё мнение, также как у Вас есть своё. Каждый гражданин Беларуси имеет СВОЁ мнение (конечно, если его не зомбировали или не купили, как некоторых). Здесь эти мнения обсуждаются. И у некоторых они даже совпадают…

  33. # 23 снежня 2008 18:22
    Galina

    А што гэта за краіна такая – Белоруссия? Паважаны Белы Росс, Вы б хаця спачатку даведаліся, як наша краіна завецца…
    Для сведения: Беларусь – и на русском Беларусь, и никак иначе (читайте нашу Конституцию, если до сих пор Вам хочется жить в Советском Союзе и называть нашу страну БССР или Белоруссией). Уже 17 лет, между прочим. За это время можно было усвоить название

  34. # 23 снежня 2008 18:29
    Galina

    Між іншым, на Аўтарадыё рэклама была на рускай мове – што мяне вельмі здзівіла, бо звычайна там сапраўднае двухмоўе. Нават хацелася звярнуцца да арганізатараў з пытаннем, чаму ім захацелася «Аб’яднаць беларусаў… на глебе павагі да сябе, сваёй краіны, яе гісторыі, культуры і мовы» (цытата ўзята адсюль)на мове іншай дзяржавы. Але рэклама праляцела пару дзён – і знікла.

  35. # 24 снежня 2008 13:32
    kviat

    на Аўтарадыё была рэкляма канцэрту, які падтрымліваўся «Будзьма». Рэкляма — прадукт радыё, а не кампаніі.

  36. # 26 снежня 2008 09:02
    Ігар

    Чаму б не размесьціць абодва сімвалы, я мею наўвазе сцігі, адзін дзяржаўны й другі нацыянальны. Я думаю, што гэта будзе першым крокам к аб’яднанню беларусаў, незалежна ад іх палітычных поглядаў. Я разумею, што гэта накліча крытыку з абедзьвух бакоў, але гэта таксама магчымасьць, каб гэтая бокі паказалі на самай справе чаго яны хочуць: улады-грошай або шчасьця свайму народу, які вельмі розны , але гэта наш народ і гэта нашыя сімвалы. (тое самае, зразумела, датычыць і гербоў : дзяржаўнага і нацыянальнага).

Ваш каментар