“Шляхамі кантрабандыстаў”: гэта было не-за-быў-на!

Касцёл Св.Ганны ў Койданаве

28 студзеня адбылася чарговая вандроўка па Беларусі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” з МГА “Гісторыка” і Іванам Сацукевічам. З нагоды васьмі гадзін раніцы ў суботу і маразоў, у шлях выправіліся толькі самыя адважныя аматары гісторыі (ці самыя шалёныя?). Кампанія сабралася вельмі дружная і цёплая, дзякуй усім вялікі. Маршрут быў даволі зручны па дасяжнасці: Койданаў (Дзяржынск) – Рубяжэвічы – Івянец – Люцінка – Пяршаі – Валожын – Ракаў. Наш нястомны экскурсавод цешыў нас усё новымі і новымі гісторыямі літаральна аб усім навокал. Прыгадаю прадмесце Добрыя мыслі, дзе раней быў самы старажытны у горадзе чыгуначны вакзал; вуліцу Кавальскую (зараз Варанянскага), кавалі якой абслугоўвалі найважнейшую транспартную магістраль – Койданаўскі тракт (зараз вул.Чкалава). Дарэчы, адна з станцый будучай трэцяй лініі мінскага метро атрымае назву “Кавальская слабада”! Далей »

Паэты не баяцца халадоў…

3 лютага ў сталічнай гімназіі № 19 адбудзецца творчая сустрэча з паэтамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком. Імпрэза прымеркаваная да тыдня беларускай мовы і адбываецца ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!". Пачатак -- у 14-20. Далей »

Шоу Беларушчыны для самых маленькіх

102_1118

26 cтудзеня ў Чаркаскім СДК адбылося Шоу Беларушчыны для самых маленькіх наведвальнікаў установы. Па традыцыі праграма для такога ўзросту праходзіла ў форме круглага стала, на якім праз вясёлую гутарку і цікавую віктарыну дзеці атрымалі шмат інфармацыі па гісторыі, культуры і спорце нашай краіны. Асаблівы каларыт мерапрыемству надаў салодкі стол, падрыхтаваны самімі ўдзельнікамі. У канцы Шоу ўсе маленькія, але вельмі актыўныя беларусы атрымалі паштоўкі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а самыя актыўныя з усіх – яшчэ і торбачкі. Далей »

Вось гэта быў баль! “Песні філаматаў” у Полацку і Віцебску

reduty-vitebsk-20120121-14-450x300

Першыя ў 2012 годзе выступы музычна-гістарычнага праекта “Песні філаматаў і філарэтаў”, што ажыццяўляецца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” пры падтрымцы МГА “Гісторыка”, адбыліся 21 студзеня ў Полацку і Віцебску. Далей »

28 студзеня – «Шляхамі кантрабандыстаў» з Сацукевічам!

кантрабанды

28 студзеня Іван Сацукевіч (не блытаць з Сусаніным) і падарожная каманда МГА "Гісторыка" запрашаюць вас паблукаць колішнімі шляхамі кантрабандыстаў і бліжэй пазнаёміцца з шэрагам мястэчак уздоўж мяжы 1921-1939гг. Вандроўка ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" пройдзе па маршруце: Мінск - Койданава - Рубяжэвічы - Івянец - Валожын - Ракаў - Мінск. Далей »

Жыць для Беларусі…

CШ 165, 23.10.12 013

23 студзеня ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" ў сталічнай СШ № 165 адбылася творчая сустрэча з паэтам і бардам, галоўным рэдактарам часопіса "Верасень" Эдуардам Акуліным. Далей »

Старонка 1 з 15412345...Апошняя »