Дзяжрпрадпрыемства ўганаравала працаўнікоў за развіццё беларускамоўнага праекта (фота)

krynka_nagr16

Магілёўскае прадпрыемства “Бабушкина крынка”, якое стала генеральным спонсарам сайта “УсеБеларусы”, узнагародзіла сваіх супрацоўнікаў за актыўны ўдзел у гэтым праекце. Далей »

Сайтаўладальнікам: WordPress 3.3.1 па-беларуску!

wp-badge3

ВордПрэс ужо амаль цэлы год канючыў - абнавіся да свежай версіі ды абнавіся. Ну мне надакучыла гэтае ныццё, пасядзеў трохі доўгімі зімовымі вечарамі і такі пераклаў свежую версію WordPress на беларускую мову. Сам абнавіўся і вырашыў з людам паспалітым падзяліцца - налятайце, панове, на WordPress 3.3.1 па-беларуску Далей »

Андрэй Азараў: загрузіце літвінскую кухню з App Store!

463-th

Сярод больш як 600 тысяч прыкладанняў крамы App Store ад пачатку 2012 года з’явілася і версія вядомага кулінарнага сайта Талерка. Значнае месца ў ёй займаюць рэцэпты беларускай і літвінскай кухні, якія, такім чынам, упершыню трапілі ў App Store. У сувязі з гэтым Алесь Белы (АБ) і “Будзьма!” звярнуліся да аўтара праекту “Талерка”, дызайнера Андрэя Азарава. Далей »

Праект «Усе Беларусы» – новы эксперымент у байнэце супольнымі намаганнямі

021

Калі ў дзяржаўных прадпрыемстваў паўстае пытанне рэкламы ўласнай прадукцыі, справа далей за ролікі па тэлебачанні не ідзе – асабліва гэта тычыцца рэгіянальных вытворцаў. Аднак бываюць і выключэнні. Далей »

«Бульбокс» – анонс праграмы на кастрычнік

krivulia

Вот и пришла осень, а с нею вышли в эфир новые телепередачи «Бульбокса». Не изменяя уже сложившейся традиции, бессменные ведущие Михаил Зуй и Дмитрий Есеневич, по-прежнему устремляют свой пристальный взгляд на актуальное в белоруской культуре. Звёздные гости, новые имена и компетентные эксперты в новых выпусках «Бульбокса». А вот и темы новых выпусков… Далей »

Ствараецца віртуальны архіў камуністычных рэпрэсіяў на Беларусі

Сябры кампаніі "Пакаяньне" аргкамітэту БХД зьвяртаюцца па дапамогу ў стварэньні віртуальнага архіву камуністычных рэпрэсіяў на Беларусі. Зараз вядзецца праца па пошуку і сканаваньні дакумантаў і фатаздымкаў рэпрэсаваных беларусаў у ГУЛАГу, а таксама фатаграфаваньні і апісаньні прывезеных адтуль рэчаў, што захаваліся ў нашых суайчыньнікаў. І безумоўна, вядзецца архіўны аўдыё- і відэазапіс успамінаў сьведкаў камуністычных рэпрэсіяў і былых вязьняў савецкіх лагероў. Далей »

Сайтаўладальнікам: WordPress 3.0.5 па-беларуску

Так атрымалася, што народу беларускамоўнага ў інтэрнэце тусуецца шмат, але рукі да перакладу апошняй версіі (3.0.5) WordPress ні ў кога так і не дашлі. Ну а паколькі блог мне захацелася весці менавіта па-беларуску і менавіта на WordPress, то быў вымушаны сам перакласці рухавічок. Далей »

Каляндарныя бойкі ў беларускай благасферы

Пакуль у беларускай благасферы вяліся няпростыя спрэчкі з нагоды выхаду "Сучаснага беларускага календара", у ролі мадэляў якога выступілі сучасныя пісьменніцы, паэткі і спявачкі, каляндар спакойна з'явіўся ў продажы. Спрэчкі што да якасці прадукта, вартасці мадэляў, этычнасці выхаду, этычнасці крытыкі календара і г.д. засталіся, бадай, найгучнейшым і самым запамінальным рэхам, што суправаджала паліграфічныя працэсы падрыхтоўкі каленадара, а потым і яго параўнальна бязгучнае з'яўленне. Перашага студзеня ў беларускім сегменце ЖЖ з'явіўся і своеасаблівы эстэтычны адказ і працяг дыскусіі з нагоды выхаду жаночага календара - “Беларускі жаночы каляндар: анталогія” - інтэрнэт-макет календара на 2011 год, мэта стварэння якога – пазнаёміць чытача з асобнымі, напісанымі пераважна ў 1990-х, творамі культавых беларускіх пісьменніц. Паводле яго стваральнікаў, "каляндар створаны ананімна, распаўсюджваецца бясплатна, існуе толькі ў інтрэнэт-версіі. Каляндар прысвячаецца светлай памяці беларускай паэткі Тацяны Сапач." Каляндар не утрымлівае аніводнага фотаздымка, а ў якасці мадэляў у ім - тэксты Вольгі Бабковай, Людмілы Рублеўскай, Вольгі Іпатавай, Галіны Дубянецкай, Ніны Мацяш, Святланы Алексіевіч, Веры Бурлак, Тацяны Сапач, Валянціны Аксак, Леры Сом, Алены Казанцавай і Дануты Бічэль. Нагадаем, што ў 2009 годзе пабачыў свет праект “Вечны” арт-календар “Канец словаў” - з аголенымі беларускімі мужчынамі, датычнымі беларускага літаратурнага і музычнага працэсаў. глядзець “Беларускі жаночы каляндар: анталогія” цалкам Далей »

Старонка 1 з 712345...Апошняя »