Аляксандр Рыбак заспяваў «Небасхіл Еўропы» па-беларуску на БТ (відэа)

Rybak5-150x150

Аляксандр Рыбак, які ў межах нашага праекту "Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2" запісаў беларускамоўную версію сваёй песні "Небасхіл Еўропы",  заспяваў яе ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1" (былы БТ) падчас трансляцыі "Еўрафэсту" Далей »

Тацяна Заміроўская: «Сьвята маргінальнасьці і цуд дыпляматыі»

dcc24d88a07832392f8a6fb3e3edb0fa

Журналістка Тацяна Заміроўская пра праект «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2»: «Крыўдна, што такі праект адбываецца на ўзроўні культурнай рэзервацыі. Але гэта нармальна, што лепшыя праекты ў гэтай краіне робяць маргіналы і пасыянарыі. Акром таго, што дадзены дыск — нейкае трагічнае сьвята маргінальнасьці, гэта яшчэ і цуд дыпляматыі». Далей »

Спампаваць альбом «Будзьма! Тузін. Перазагрузка – 2″ можна тут

perazahruzka2_img_400

Спампаваць альбом "Будзьма! Тузін. Перазагрузка - 2" Кампанія “Будзьма беларусамі!” і музычны партал “Тузін Гітоў” прадстаўляюць праект “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2”. “Перазагрузка-2” – працяг паспяховага праекту, распачатага ў 2009 годзе. Два гады таму вядомыя небеларускамоўныя выканаўцы з Беларусі пераспявалі свае хіты на роднай мове. Да ўдзелу ў другой частцы былі запрошаны  замежныя выканаўцы розных стыляў, кожны з якіх сам вызначыў, які са сваіх хітоў пераасэнсуе на беларускай мове. Далей »

Перазагрузіліся па-поўнай з Алегам Скрыпкам (фотарэпартаж)

Tarantino.by-Reload_II-7894

Урачыстая прэзентацыя аўдыё-дыска “Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2” адбылася 15 снежня ў Loft-cafе. На прэс-канферэнцыі прадстаўнікі кампаніі “Будзьма беларусамі!”, партала “Tuzin.FM” і Алег Скрыпка расказалі пра стварэнне другой складанкі, блізасць беларускай і украінскай культур і падзяліліся планамі на будучыню. А потым, натуральна, “у клюбе булі танці”. Далей »

Скрыпка абяцае шалёную этна-дыскатэку

O'Skrypka

Алег Скрыпка прызнаўся, што сем гадоў таму зразумеў, што яго справа – дыджэйская. Праўда, ад ігры на вініле вырашыў адмовіцца пасля першага ж выступу: «Публіка ўзялася танчыць так, што падлога ходырам хадзіла, а ігла пачала скакаць па кружэлцы». 15 снежня ўкраінскі музыка зладзіць эксклюзіўную этна-дыскатэку ў межах прэзентацыі складанкі «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2», арганізаваную кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і парталам Tuzin.FM. Далей »

10 квіткоў на этна-дыскатэку з Алегам Скрыпкам! Конкурс ад “Будзьма беларусамі!”

O'Skrypka

15 снежня адбудзецца доўгачаканы рэліз дыска «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2»! З гэтай нагоды кампанія «Будзьма беларусамі!» і партал "Тузін Гітоў" ладзяць адмысловую этна-дыскатэку з удзелам лідара гурта «Воплі Відаплясава» Алегам Скрыпкам. Далей »

Рэліз дыска «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» падтрымае Алег Скрыпка

skypka_dj_225

15 снежня – дата афіцыйнага рэлізу дыска ўнікальнага праекту грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў». Прэзентацыя дыска «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» адбудзецца ў мінскім Loft-cafе. Далей »

«Мумий тролль» з кантрабандай пазітыву (mp3)

_za_bobrov-7232

Гурт «Мумий тролль», прызнаны на сёлетняй прэміі МУЗ-ТВ найлепшым рок-гуртом у Расіі, запісаў для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» беларускую версію свайго хіта «Кантрабанды» з альбома «8». Ілля Лагуценка кажа, што мае да нашай мовы пэўныя сімпатыі, — хоць бы таму, што яго дзядуля паходзіць з Магілёва. Тэкст для фінальнай песні сумеснага праекту кампаніі “Будзьма беларусамі!” і парталу “Тузін Гітоў” творча пераасэнсаваў Андрэй Хадановіч. Далей »

Алёна Свірыдава: «Я не вагалася ні хвіліны, ці спяваць па-беларуску» (mp3)

_1ual

Заслужаная артыстка Расіі ўпершыню ў сваёй кар’еры заспявала па-беларуску. Спявачка перазапісала для праекту "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" адзін са сваіх апошніх хітоў «Пока» з альбома «Сирена, или 12 историй, рассказанных на рассвете» ў перакладзе Андрэя Хадановіча. Да такой ідэі Алёна паставілася з вялікай прыязнасцю: «Я не вагалася ні хвіліны, бо сама па сабе прапанова цікавая, а калі ўлічыць, што я доўгі час жыла ў Беларусі, дык і пагатоў». Далей »

Zdob Si Zdub: «Грошы – злыя вошы, культура і мова перадусім!»

zsz0

Заўжды адкрытыя да эксперыментаў зоркі малдаўскага року Zdob Si Zdub запісалі беларускую версію свайго хіта «Стоп-мафія» ў перакладзе Сяргея Балахонава, які ператварыў «деньги-дребеденьги» ў «грошы – злыя вошы». У рэпертуары Рамана Ягупава ёсць песні на чатырох мовах, а вось па-беларуску ён спяваў упершыню. Zdob Si Zdub узяў удзел у праекце «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», каб данесці вельмі простую думку: трэба берагчы і шанаваць сваю краіну, культуру і мову. Далей »

Старонка 1 з 212