«Невядомая Беларусь»

Пабачыў свет зборнік аналітычных эсэ «Невядомая Беларусь».

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і ментальнасць яе насельнікаў. Гэта — краіна, убачаная вачыма не толькі беларусаў, але і нашых суседзей, палякаў і расейцаў.

Аўтары кнігі — вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменнікі і гісторыкі, польскія і расейскія даследчыкі, а таксама публічныя асобы. Сярод іх Алесь Анціпенка, Уладзімер Арлоў, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Аляксей Сіманаў, Рышард Радзік і іншыя.

У 2005 г. кніга была перакладзеная і выдадзеная ў Расіі і Чэхіі. У Беларусі выдаецца ўпершыню.

2 каментара

  1. # 16 снежня 2008 18:59
    alger

    А дзе можна набыць кнігу?

  2. # 17 снежня 2008 11:21
    jula

    сказалі, на Сядзібе цяпер ёсць. але надта актыўны распаўсюд пакуль яшчэ не пачыналі.

Ваш каментар