«Верацяно цішыні» спыняе час (+ конкурс)

1891

Філасофскія паняцці, застылыя імгненні вечнасці, увасобленыя ў шкле, знайшлі адлюстраванне ў новым праекце мастачкі Алены Атрашкевіч "Верацяно цішыні", які адкрыўся ў Малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва 1 лютага. Далей »

Прэзентацыя кнігі “Сто твораў ХХ стагоддзя” Сяргея Харэўскага (фотарэпартаж)

Tarantino.by-Syarhey_Xareuski-5673

Дзякуючы Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту ў Вільні выдадзеныя нарысы “Сто твораў ХХ стагоддзя”, над якімі Сяргей Харэўскі працаваў апошнія 15 гадоў. Прэзентацыя кнігі адбылася ў кнігарні "ЛогвінаЎ" 20 студзеня. Далей »

Васьмідзесятыя вяртаюцца – прэзентацыя альбома «Беларускі авангард 1980-х» (фотарэпартаж)

Tarantino.by-Belaruski _avangard_80x-5037

У галерэі «Ў» настальгавалі па 80-х. Па тых 80-х, што былі напоўненыя прагай творчасці і багатым мастацкім жыццём, якое сёння адгукаецца многімі вядомымі імёнамі. Тут адбылася прэзентацыя новага альбома з серыі «Калекцыя пАРТызана» — «Беларускі авангард 1980-х». Далей »

АртАгляд на 7-13 лістапада

ar-500x3751

ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА 8 лістапада ў Малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў межах традыцыйнага штогадовага праекту “Новая калекцыя” акрыецца выстава, мэта якой – пазнаёміць гледача з апошнімі паступленнямі ў фонды музея. На ёй вы зможаце ўбачыць творы, афіцыйна купленыя ў сучасных беларускіх мастакоў за дзяржаўныя грошы. Аснову экспазіцыі склалі творы былых удзельнікаў мастацкага аб’яднання “Няміга-17” – жывапісцаў Анатоля Кузняцова, Сяргея Кірушчанкі, Наталлі Залознай і керамісткі Тамары Сакаловай, лідараў беларускага абстрактнага і канцэптуальнага мастацтва. Далей »

АРТагляд 31 кастрычніка — 6 лістапада

art

ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА Да 3 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі РБ праходзіць прэзентацыя рэканструкцыі гістарычных постацяў Вітаўта і Ягайлы, выкананай Паўлам Лукам (скульптура) і Юрыем Піскуном (касцюм). Гэта толькі пачатак вялікай і актуальнай працы па аднаўленні партрэтных фігур знакамітых дзеячаў Беларусі, якія зоймуць пачэснае месца ў экспазіцыі музея. У працяг тэмы ўлады і войска — фотавыстава Андрэя Замышляева «365», якая будзе працаваць да 22 лістапада ў кінатэатры "Цэнтральны". Аўтар пазнаёміць гледачоў са своеасаблівым іншасветам — Арміяй, у якой неспадзявана для сябе апынуўся фатограф. Далей »

АРТагляд 24—30 кастрычніка

010

На гэтым тыдні грэемся палкім каханнем, шпацырамі і экскурсіямі па галерэях горада, гарачымі напоямі і разняволенымі танцамі. 28 кастрычніка ў першым мінскім хостэле «JAZZ» адбудзецца эксклюзіўны канцэрт-вечарына, на якім вас чакае выступ Vinsent’а, дэгустацыя крамбамбулі і сюрпрызы ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» 30 кастрычніка адбудзецца яшчэ адна музычная імпрэза — фестываль сучаснай інтэлектуальнай музыкі «Favorite Musiс». Далей »

АРТагляд 17—23 кастрычніка

ar-500x375

Сёння, у дні катастрафічнага навукова-тэхнічнага прагрэсу і сэксатрусаў, якія прадбачыў Станіслаў Лем, нівелявання нацыянальных адметнасцяў і свабоды, межы якой усталёўваюць кіраўнікі краін, героем-адраджэнцам можа стаць той, хто не абыякавы да чалавека як асобы і спадкаемцы спрадвечных традыцый. Далей »

АРТагляд 10—16 кастрычніка

_ar

Падзея тыдня фотавыстава Міхала Анемпадыстава Under Ground. Яна адкрыецца 14 чэрвеня а 18-й гадзіне ў галерэі Беларускага саюза дызайнераў. Пра карані і карэньчыкі беларускага этнасу, а таксама пра ўлюбёную бульбачку, бурачкі ды хрэн расказвае і паказвае (вул. Брылеўскага, 14) Міхал Анемпадыстаў. Далей »

АРТагляд. 26 верасня – 2 кастрычніка

_rt

Тэмамі гэтага тыдня сталі скульптура ў гарадскім асяродку, а менавіта памятныя дошкі простым людзям М. Бялько і біяскульптуры Р. Сяргеева і мастацтва прэзентацыі сябе. Да апошняга адносяцца паказы модаў у межах фестывалю мастацтваў “Мамант”, кастынг для праекту Koufar-in-Motion і літаратурныя чытанні. Далей »

Старонка 1 з 4112345...Апошняя »