Фотавыстава “Беларус замежны” ў Лёндане
Фотавыстава “Беларус замежны” адкрыецца 13 лютага а 15-й гадзіне ў Беларускім рэлігійна-культурным цэнтры (39 Holden Road, London, N12 8HS).
Мінаюць пакаленьні, стагодзьдзі адыходзіць у нябыт.
Застаюцца рэчы – маўклівыя сьведкі мінулых часоў.
Адной з такіх рэчаў зьяўляецца народны строй. Традыцыйнае адзеньне складаецца з элемэнтаў, якія маюць асаблівы культурны сэнс і зьвязаныя з пэўнымі падзеямі і каштоўнасьцямі нацыі. Менавіта таму нацыянальны строй захоўваецца амаль непаўторным на працягу стагодзьдзяў і, часам, завецца летапісам народу. Тэкст цалкам.
