Увага! Новы фотаконкурс — «Турыстычная Беларусь»

Што ў Беларусі паказаць замежніку? А што беларусу-дамаседу, які апроч працы і дому раз на год знаходзіць час адно на Крым ці Турцыю і зусім не ведае сваёй краіны?
Старадаўнюю архітэктурную спадчыну, помнікі савецкага часу, лядовыя палацы, аграгарадкі, краявіды дзікай прыроды, закінутыя хутары, дахрысціянскія курганы ці проста людзей?
Адкрыйце вашы тэчкі з файламі ў кампутарах, прагледзьце стужкі з фотаздымкамі, назбіранымі за лета, і ўдзельнічайце ў фотаконкурсе сайту «Будзьма разам!»
Тэматыка:
Любы жанр і аб’ект, які на ваш погляд адпавядае панятку «Турыстычнай Беларусі». Абавязкова Напішыце колькі сказаў — чаму вы прапануеце менавіта абраны аб’ект здымкі.
Умовы:
Работы прымаюцца ад 31 жніўня да 30 верасня;
Адна асоба можа ўдзельнічаць адзін раз;
Дасылайце здымкі на адрас razam () budzma.org з пазнакай «фотаконкурс»;
Да разгляду прымаюцца тры першыя файлы са здымкамі, далучаныя да ліста;
Перамер здымкаў 900х600 пікселяў;
Неабходна, каб працы мелі назву;
Аўтар пазначае ў лісце імя і прозвішча, узрост, месца жыхарства і кантактны тэлефон;
Рэдакцыя сайту «Будзьма разам!» пакідае за сабой права не публікаваць здымкі, калі іх тэхнічная якасць відавочна непрымальная, альбо калі палічыць, што сюжэт здымку не адпавядае тэме фотаконкурсу;
У конкурсе будуць тры пераможцы:
– паводле версіі прафесійных фатографаў (спіс экспертаў будзе апублікаваны перад заканчэннем конкурсу),
– паводле версіі рэдакцыі сайту «Будзьма разам!»,
– Паводле вынікаў галасавання на сайце — прыз глядацкіх сімпатый (Адмысловая галасавалка будзе створаная адразу па заканчэнні конкурсу).
Пераможцы ў якасці прызу атрымаюць квіток на дваіх на экскурсійную паездку па Беларусі ў кастрычніку, арганізаваную Таварыствам аховы помнікаў і аб’яднаннем «Гісторыка».
Рэдакцыя «Будзьма разам!» не плануе выкарыстоўваць здымкі для іншых, апроч конкурсных, мэтаў.
Іван
Ўжо пачынаю вайстрыць свой «сьвятлаапарат»:))))
Калиостро
можно еще раз написать адрес почты??
kviat
razam () budzma.org
замест () — @. Адрас падаецца такім чынам, каб робаты не сканавалі адрас, і не спамілі.
Pingback: Турыстычная Беларусь: Аляксандар Пілецкі : Будзьма разам!