У Оршы абвясьцілі конкурс да 600-годдзя Грунвальдзкай бітвы

Ідэя зрабіць выставу дзіцячага малюнку да 600-годдзя Грунвальдзкай бітвы належыць грамадзкаму аргкамітэту, які створаны дзеля падрыхтоўкі імпрэзаў, прымеркаваных да гэтай значнай гістарычнай падзеі.

Актывісты запрасілі да ўдзелу ў выставе юных аршанцаў, чый узрост не перавышае 18-ці гадоў. Малюнкі, якія прымаюць сябры аргкамітэту, павінны адпавядаць тэме «Грунвальд вачыма сучасьнікаў» і могуць быць выкананыя ў любой выяўленчай тэхніцы. Тэкст цалкам.

Ваш каментар