«:B:N:» адсьвяткаваў 10-годзьдзе канцэртам у Менску (+фота)
На сьвяточную сцэну разам зь бярозаўскімі рок-музыкамі выйшлі «здаровыя лосі» «IQ48″, Аляксандар Кульлінковіч, Алег Хаменка, рэпэр Вінсэнт ды іншыя. «Было проста супэр! Было нечакана, што нас прыйшло павiншаваць столькi людзей! Вельмi прыемна бачыць поўную залю!» – лідэр «:B:N:» Алесь Лютыч узгадвае атмасфэру сьвяткаваньня й разважае, як пачувае сябе гурт у свае 10 год і якія мае пляны.
